Карабішчы

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карабішчы
Remove ads

Карабішчы́[3]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад Воршы й за 500 м на поўнач ад міжнароднай аўтамагістралі КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1). Карабішчы ўваходзяць у склад Арэхаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Карабішчы

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Карабішчы ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 г. па 31 сьнежня 1796 г. у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 г. па 31 сьнежня 1796 г.). З 31 сьнежня 1796 г. па 27 лютага 1802 г. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[4]

У 1783 годзе вёска Карабішчы — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[5] З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.[6] Вёска адносілася да прыходу ўніяцкай Сьвята-Ільлінскай царквы ў сяле Высокае.[7] [8]

Сяляне вёскі з 16 верасьня 1867 году да 17 жніўня 1870 году выкупілі зямлю ў Канстанціна Любамірскага.[9] Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя зьявіліся першыя хутары ў Аршанскім павеце ў 1880-х гадах і ў пачтку XX стагодзьдзя большасьць вяскоўцаў жыла на хутарах, трымаючы уласную гаспадарку.[10] Сярод вяскоўцаў былі рамесьнікі (шаўцы й краўцы).[11]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 303 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Арэхаўскае царквы Сьвятой Тройцы й уваходзілі ў Высокаўскае сялянскае таварыства.[12]

Наіноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Арэхаўскі раён), Віцебская вобласьць. У 1935 годзе ўлады зьліквідавалі хутарскія гаспадаркі й утварылі калгас «Ленінскі прызыў» — вёскі Рагозіна й Карабішчы.[13]

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У ваколіцах вёскі захаваліся фрагмэнты з моцнай сыстэмы ўмацаваньняў «Усходняга вала»(de) (Ostwall) па лініі р. НарваПскоўВіцебскВорша — р. Дняпро.

27 траўня 1950 году вёска далучана да калгаса «Маяк камуны» з цэнтарам у сяле Высокае (з 1984 году ў вёсцы Купёлка) Высокаўскага сельсавету Аршанскага раёну.[14]

Мэліярацыя 1970-80 гг. закранула 228 га палёў вакол вёскі.[15] Вёска знаходзіцца ў межах вадазбору Аршыцы (правы прыток Дняпра).

Рэспубліка Беларусь

04 сьнежня 2003 году калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Маяк камуны», а ў 2007 годзе пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Маяк — Высокае».

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 10 чалавек; 1910 год — 32 двары, 123 мужчыны, 125 жанчын;[12]
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 19 двароў, 130 чалавек;[11] 1857 год — 128 чалавек;[8]


Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads