Карма (Ельскі раён)

вёска ў Валаўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карма́[1] — вёска ў Беларусі, на поўдні ад мэліярацыйнага канала. Уваходзіць у склад Валаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 104 чал. (2004). Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 222 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Скароднае — Стадолічы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Карма згадваецца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) мясьціна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1816 вёска была цэнтрам аднайменнага маёнтку ў валоданьні Ваньковічаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Карме існавалі капліца і крама. У 1908 паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці.

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads