Карма (Ельскі раён)
вёска ў Валаўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карма́[1] — вёска ў Беларусі, на поўдні ад мэліярацыйнага канала. Уваходзіць у склад Валаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 104 чал. (2004). Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 222 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Скароднае — Стадолічы.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Карма згадваецца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) мясьціна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1816 вёска была цэнтрам аднайменнага маёнтку ў валоданьні Ваньковічаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Карме існавалі капліца і крама. У 1908 паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1816 — 16 двароў; 1897 — 23 двары, 219 жыхароў, у фальварку 2 двары, 18 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 48 двароў; 1917 — 406 жыхароў; 1924 — 84 двары, 438 жыхароў; 1940 — 117 двароў, 516 жыхароў; 1959 — 417 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 139 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 63 гаспадаркі, 104 жыхары[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads