Альшаны (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альша́ны[3]вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Чарняўкі. Уваходзяць у склад Лінаўскага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 34 жыхары, 26 двароў. Знаходзяцца за 11 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 6 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія БаранавічыБерасьце).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «алешнік», бо паселішча было пабудаванае сярод альховага лесу, кустоўя або на месцы альшэўнікаў[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alsz (Alisz)[5].

Мінуўшчына

У 1563 — у Лінаўскім вайтоўстве Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[6].

За расейскім часам — вёска ў Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 року 422 жыхары, 75 двароў; на пачатку XX стагодзьдзя 293 жыхары.

За польскім часам — у гміне Мікіцічы[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 320 жыхароў; у 1970 — 256 жыхароў; у 2003 — 66 жыхароў, 41 двор.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 422 жыхары
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 293 жыхары; 1959 год — 320 жыхароў; 1970 год — 256 жыхароў; 1999 год — 74 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 66 жыхароў, 41 двор; 2005 год — 60 жыхароў, 39 двароў[9]; 2010 год — 29 жыхароў; 2012 год — 34 жыхароў, 26 двароў[1]

Транспарт

Празь вёску праходзіць аўтадарога Н527 ЧахецКутнявічы.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads