Ліпляні

вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпляні
Remove ads

Ліпля́ні[3] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Ліпляні ўваходзяць у склад Падсьвільскага сельсавету. Вёска месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад станцыі Падсьвільле на чыгунцы Полацак Маладэчна й за 23 км на ўсходу ад места Глыбокае. Рэчка Шоша знаходзіцца за 3 км на ўсход.

Хуткія факты
Thumb
Стэла з барэльефам на магіле Язэпа Драздовіча
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска Ліпляні вядома ў XVIII стагодзьдзі як уласнасьць шляхты ў маёнтку Галубічы ў Полацкім ваяводзтве[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпляні апынуліся ў складзе Дзісенскага павету Менскай губэрні, а з 1842 году ў Глыбоцкай воласьці Дзісенскага павету Віленскай губэрні.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпляні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпляні апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, гміны Галубічы Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1939 годзе Ліпляні ўвайшлі ў БССР, у Пліскі раён Вялейскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Ліпляні ў складзе Полацкай вобласьці, у 1954 годзе — Маладэчанскай вобласьці, у 1950—1962 гадах у Пліскім раёне. З 1962 году — у Глыбоцкім раёне. Да 9 жніўня 2013 году ўваходзіла ў склад Падсьвільскага пасялковага савету[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 22 чалавек
  • 1931 год — 199 чалавек[5]
  • 1921 год — 131 чалавек[6]

Славутасьці

Рашэньнем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 верасьня 2018 г. № 516 статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці нададзены магіле Язэпа Драздовіча. [7]


Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads