Ліпляні
вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпля́ні[3] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Ліпляні ўваходзяць у склад Падсьвільскага сельсавету. Вёска месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад станцыі Падсьвільле на чыгунцы Полацак — Маладэчна й за 23 км на ўсходу ад места Глыбокае. Рэчка Шоша знаходзіцца за 3 км на ўсход.

Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вёска Ліпляні вядома ў XVIII стагодзьдзі як уласнасьць шляхты ў маёнтку Галубічы ў Полацкім ваяводзтве[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпляні апынуліся ў складзе Дзісенскага павету Менскай губэрні, а з 1842 году ў Глыбоцкай воласьці Дзісенскага павету Віленскай губэрні.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпляні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпляні апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, гміны Галубічы Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1939 годзе Ліпляні ўвайшлі ў БССР, у Пліскі раён Вялейскай вобласьці.
У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1944 годзе Ліпляні ў складзе Полацкай вобласьці, у 1954 годзе — Маладэчанскай вобласьці, у 1950—1962 гадах у Пліскім раёне. З 1962 году — у Глыбоцкім раёне. Да 9 жніўня 2013 году ўваходзіла ў склад Падсьвільскага пасялковага савету[4].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Магіла Язэпа Драздовіча (13 кастрычніка 1888, засьценак Пунькі, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці — 15 верасьня 1954, мястэчка Падсьвільле) — беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя. У 1982 годзе на магіле пастаўленая стэла з барэльефам мастака (скульптар А. Шатэрнік).
Рашэньнем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 верасьня 2018 г. № 516 статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці нададзены магіле Язэпа Драздовіча. [7]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads