Мангайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мангайла, Мангейла (Мангель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Манегела або Манігель (Manegelle[1], Manigel[2], Mannigel[3]) і Гайламан або Гельман (Gailamanns[4], Gelman) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[6], германскага man 'чалавек'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Mannigel[9].
У Прусіі бытавала прозьвішча Mangel[10][11][12], у ваколіцах Мэмэлю — Manigel[13].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Манігель (Manigel, Mannigel, Manygiel)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монъкгаилова земля (1440—1492 гады)[15]; Кгинцевичи, Монгаило а Станко (11 лютага 1496 году)[16]; бояре ясвонские на имя… а Монгаило Довъятовичъ (30 траўня 1496 году)[17]; listy Stephana Mongieiłowicza szliachcica trockiego (каля XV—XVI стагодзьдзяў)[18]; Michaele Mangaylowicz (9 студзеня 1522 году)[19]; Станислав Монкголовичъ[20], Довкгялъ Монкгяиловичъ[21], Петръ Монкгяловичъ[22] (1528 год); Станиславовое Монкгейловича Луцеи Олехновны… Станиславъ тот Монкгейловичъ (чэрвень 1541 году)[23]; y Mangielewicza (27 ліпеня 1553 году)[24]; въ бояръ Троцкого повету въ Монкгейловичовъ (23 сьнежня 1558 году)[25]; Павелъ Александровичъ з Монкгеловичъ… Балтромей Стасевичъ з Монкгеловичъ… Мартинъ Сарафиновичъ з Монкгеловичъ… Янъ Богушевичъ з дворца отчизного Монкгеловичъ (1567 год)[26]; Piotr Mongayło na miejscu rodzicielki Marianny Mongayłowej… Stanisław Mongayłło z Mongajłów… Bartłomiej Mongayło (1667 год)[27]; do jmci pana Mangayła… Mągayły… Mągayło (3 лістапада 1707 году)[28].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Мангайлавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Даўгайл Мангайлавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Мангайлавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Войцехавіч, Павал Юр’евіч і Станіслаў Шымкавіч Мангайловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1581[29] і 1600[30] гадох
Мангайлы — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Мангела (Mangiela, Mongiela) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[31].
Мангейловіч (Mongejlowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32].
У 1690 годзе ўпаміналіся мясцовасьці Мангайлавічы і Мілашавічы Мангайлы ў Жамойцкім старостве[33].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мангелішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads