Мантвілы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантывілы, Монтвілы — літоўскі шляхецкі род гербаў Ляліва, Пабог і Тры Калёны[1].
Прозьвішча
Мунтвіл (Muntwil) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Вільгейда; германскія імёны Willebut, Vilgard, Williheid) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Монтвіл азначае «гарлівая воля»[6] (тое ж, што і імя Вільмонт).
Адпаведнасьць імя Мантвіл германскаму імю Muntwil, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[7], сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
Remove ads
Гісторыя
Заснавальнік роду — літоўскі баярын Мантывіл, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера[a]. Яшчэ адзін упамін пра Мантывіла датуеццца 1473 годам, калі зь яго ўдавой ажаніўся Ян Табаравіч[11].
Род шырока разгалінаваўся на Жамойці і Віленшчыне.
Найбольш вядомыя
- Станіслаў Мантывіл (1841—1916) — зямянін, прамысловец і ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Юзэф Мантывіл (1850—1911) — грамадзкі дзяяч, мэцэнат, дырэктар Віленскага зямельнага банку і сябра III Думы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads