Мундыла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мундыла, Мантыла (Монтэль, Мунчэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мундыла або Мунтыла, пазьней Мундэл або Монтэль (Mundila, Muntilo, Mundell[1], Montel[2]) — імя германскага (гоцкага[3]) паходжаньня[4][5]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Mantillo (Mant-illo)[8].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Mundil[11].

У Прусіі бытавала імя Мунтыл (Мундыл, Монтыл, Монтэль): Muntyl / Muntil / Montil / Montel / Mundill (1331, 1360, 1386, 1419 і 1425 гады)[12][13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ecclesie Monthvlyczy (3 чэрвеня 1494 году)[14]; Montiła (1516 год)[15]; in Dworzecz homines… Montila (11 траўня 1520 году)[16].

Remove ads

Носьбіты

  • Мундыла Орса — гоцкі ваяр, які забіў сэнатара Петроніюса Максымуса, каб адпомсьціць за сьмерць Валентыніяна III[17]
  • Мундыла ( па 539) — бізантыйскі афіцэр з Спалета, унук Мундылы Орса
  • Малгажата Мундэлёва (Małgorzata Mundelowa) — кракаўская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1450 годзе[18]
  • Монтэль (Montel) — жыхар Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[19].

Мунчэлі (Munczel) і Мунчэлевічы (Munczelewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads