Мікалай Радзівіл (1470—1521)
(1470—1521) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[6]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[6] ды іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць. Быў старостам бельскім. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
Remove ads
Імя
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколай Миколаевич Радивилович (19 кастрычніка 1503 году)[7].
Біяграфія
![]() |
![]() | |
Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г. |
З шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[8].
Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 году, Клецкай бітве 1506 году з татарамі.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж году стаў ваяводам троцкім, з 1510 году — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на зьезьдзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбэртам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529).
У 1518 годзе атрымаў ад імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[6]:
- Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генэральны жамойцкі
- Мікалай (каля 1492 — 1529/1530), біскуп жамойцкі
- Станіслаў (пам. 1531)
- Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесьніка гарадзенскага і ваўкавыскага
- Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
- Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага
Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 году. Спачыў у Віленскай катэдры[9].
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла
- Невядомы мастак, 1646—53 гг.
- Зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, 1733—37 гг.
- З фрэскі касьцёла Сьвятога Юрыя ў Вільні, XVIII ст.
- М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads