Нарвіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарвіл, Нарвіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Нора (Noro) і Віла (Wilo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. Такім парадкам, імя Нарвіла азначае «захаваньне волі»[5]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Norvilus[6][7] (Nirvill[8]).
Паходжаньне імя Нарвіла ад складаньня германскіх імёнаў Noro і Wilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
У Прусіі бытавала імя Нервіл: Nerwille (1419 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарвиль Кгедвиловичъ[11], Анъдреи Нарвиловичъ… Миколаи Нарвиловичъ[12] (1528 год); Нарвил Павлович… Нарвило Бут (1537—1538 гады)[13]; Нарвилъ Ровашъкевичъ (23 траўня 1539 году)[14]; Якубъ Норвиловичъ (14 красавіка 1542 году)[15]; село Ковалев… Балтромеи Нарвиловичъ, Матеи Нарвилович (11 сакавіка 1596 году)[16]; na którego miejscu i Józefa Norwiłowicza (1667 год)[17]; Mikołaj Norwiłło[18], na miejscu P. Norwiły[19], Piotr Norwiło… Dawid Norwiło[20], Marcin Norwiło[21], po P. Janie Narwile[22] (1690 год); Julianem Narwillowicz (7 кастрычніка 1819 году)[23].
Remove ads
Носьбіты
- Нарвіль Гедвілавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Андрэй Нарвілавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай Нарвілавіч — кельменскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нарвіл Паўлавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
- Станіслаў Томашавіч Нарвіловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[24]
Нарвілы[25], Нарвілы-Рачкевічы[26] і Нарвілы-Укрыны[27] — літоўскія шляхецкія роды.
Нарвіл (Narwill) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[28].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Нарвілішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads