Радзімонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзімонт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Радземунд, Радзімунд, Радмунт, Радмонд або Рацемунд (Rademundus[1], Radimundus[2], Radmunt, Radmond[3][a][4], Ratemundus[5], Ratemund[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[8], германскага rad- 'рада'[9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[12] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rademunc (< Rademunts)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Дубицком повете… пустовщине… а Радимонтову (15 сакавіка 1516 году)[15]; terram ipsorum dictam Radzimonthowa in districtu Moijschagoliensi… terra Radzimonthowa (2 кастрычніка 1522 году)[16].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads