Радзімін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзімін (Радмін) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мінрат або Мэнрад (Minrath, Menrad[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада', а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5].
У Мазовіі гістарычна адзначалася чаргаваньне Rademan / Radomin у назвах мясцовасьцяў[6]. Тым часам шырокае бытаваньне атрымала старажытнае германскае імя Radman (Redman), пазьнейшае Rademann[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: + s + henrici de radomino (2 кастрычніка 1413 году)[8]; великий князь Жикгимонтъ далъ былъ Родимину землю Чабутовщину… Радиминъ (21 жніўня 1480 году)[9]; прадядъ нашъ Родиминъ (17 студзеня 1520 году)[10]; Бутко Радиминовичъ з двема браты (1528 год)[11]; земли у воеводстве Троцкомъ… Радъминовицку (22 лютага 1537 году)[12]; у повете Ойракгольскомъ, зъ бояры, и зъ слугами путными и зъ людьми тяглыми, на имя Матеемъ Радиминовичемъ и зъ братьею его Воиткомъ а Станкомъ (29 красавіка 1542 году)[13]; село Радминовичи (1554 год)[14]; Bartlomiey Radiminowicz (1554 год)[15]; et Ioannem Radziminowicz, tutores bonorum (1 красавіка 1579 году)[16]; Stanislaus Radziminowicz (1592 год)[17]; Bartholomaeus Radziminowicz (1594 год)[18]; Albertus Radziminowicz (1596 год)[17]; Paulus Radziminowicz (1604 год)[19]; et Adm. R.ndum D.num Paulum Radziminowicz (1630 год)[20]; Radziminowicz Matthias Stanislaus Jacobi (1632 год)[21]; Radziminowicz (1671—1681 гады)[22]; pp. Radziminiczowie (1690 год)[23].
Remove ads
Носьбіты
- Буцька Радзімінавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Радзіміновіч — дзяяч Уніяцкай царквы, які ўпамінаецца ў 1777—1798 гадох[24]
Радзіміновічы (Radziminowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[25].
Радзіміны (Radzimin) гербу Даленга — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[26].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads