Родныя гоні (1927)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ро́дныя го́ні»[a] — месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. Выдаваўся з сакавіка 1927 да кастрычніка 1927 году ў Вільні на беларускай мове. Выйшлі 6 нумароў. Орган Таварыства Беларускай Школы. Друкаваўся ў Беларускай друкарні імя «Францішка Скарыны» на Людвісарскай вул., дом 1. (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д.)
Remove ads
Зьмест


Мастацкае афармленьне Яэпа Горыда. У асобным разьдзеле асьвятлялася праца гурткоў ТБШ. Меліся рубрыкі «Культурныя навіны», «Кнігапіс».
У ім друкаваліся вершы і паэмы Максіма Багдановіча,[4] Міхася Васілька,[5] Натальлі Арсеньневай,[6][7][8][9][10] Аўгена Бартуля,[11][12] Піліпа Пестрака (пад крыптанімам «Зьвястун»),[13][14] Віктара Вальтара,[15] Францішка Грышкевіча,[16] Уладзіслава Грыневіча,[17] Хведара Ільяшэвіча,[18] Пётры Браславіча, Я. Букі, Аўгена Каршунянка; апавяданьні А. Мацейчыка, Палачанкі[19], пераклады з Уладзіслава Сыракомлі, Альфонса Дадэ.
Літаратуразнаўчыя працы: Вайцяховіча, І.-П.,[20] Антона Луцкевіча (пад крыптанімам «Антон Навіна»), ў тым ліку пра Максіма Багдановіча й Ядвігіна Ш.,[21][22][23][24] Ігната Дварчаніна пра Максіма Багдановіча й новыя зьвесткі пра жыцьцё Францішка Скарыны,[25][26][27] Міколы Ільяшэвіча пра творчасьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча,[28] М. Чэмера пра творчасьць Натальлі Арсеньневай.[29][30]
Пра беларускую народную эстэтыку пісаў Рамуальд Зямкевіч (пад крыптанімам «Раман Суніца»),[31] пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 стагодзьдзя Адольфа Зянюка,[32] артыкул (начырк) Аляксандра Савіча пра беларускія школы XVI—XVIII ст. у Вільні.[33]
З нарысамі на пэдагагічныя тэмы выступаў Сяргей Паўловіч (пад крыптанімам «С. П.»),[34][35][36][37] Пётар Сяўрук (пад крыптанімам «Плебей») «Аб культурнай працы»,[38] пра акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску Ян Станкевіч,[39][40][41] М. Станкевічыхі пра школы ў Злучаных Гаспадарствах Паўночнай Амэрыкі.[42]
Пра навучаньне беларусаў і літоўцаў ва ўнівэрсытэтах сярэдневяковай Нямеччыны пісаў Д. Масальскі,[43][44] артыкулы пра выдатных вучоных сьвету, матэрыялы з гісторыі асьветы, аб мове выкладаньня ў Віленскай духоўнай семінарыі.[45]
Часопіс друкаваў беларускія народныя песьні ў нотным запісе Вячаслава Багдановіча, Альбіна Стаповіча, Т. Трызны.[46][47][48][49]
У асобным разьдзеле асьвятляў працу гурткоў Таварыства беларускай школы.[50][51][52][53]
Remove ads
Рэдактары
- Вера Дзегцяранка — №№ 1-4
- М. Станкевіч — №№ 5-6
Крытыка, рэцэнзіі
|
|
Remove ads
Заўвагі
- Гоні (Гон) — старадаўняя народная мера даўжыні. Звычайна адлегласьць, пройдзеная запрэжаным у саху канём у адзін бок без павароту або частка ворнага поля, апрацаваная (узараная ці скошаная) за адзін прыём. Мера не заўсёды аднолькавая, залежала ад фізычных магчымасьцей чалавека й жывёлы, віду працы, таму ніколі не была афіцыйнай мерай, раўнялася прыблізна 80—100м.[1] [2] [3]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
