Русаковічы (Стаўпецкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русако́вічы[2] — вёска ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.
Месьціцца на рацэ Нёман за 91 км на паўднёвы захад ад Менску. Знаходзіцца за 42 км на поўнач ад Стоўпцаў[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1800 год — 82 жыхары і 15 двароў; 1897 год — 131 жыхар і 24 двары.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 182 жыхары і 30 двароў; 1940 год — 173 жыхары і 33 двары; 1959 год — 70 жыхароў; 1985 год — 34 жыхары і 23 гаспадаркі; 1999 год — 19 чалавек.
- XXІ стагодзьдзе: 2004 год — 14 жыхароў і 12 гаспадарак; 2010 год — 6 чалавек; 2013 год — 7 жыхароў і 6 гаспадарак[3].
Мінуўшчына
У ваколіцах вёскі Русаковічы выявілі 8 стаянак часоў каменнага і бронзавага вякоў: 1) стаянка мэзаліту і селішча за 200 мэтраў на поўнач працягласьцю 200 мэтраў, заселенае 7—5 тыс. гадоў да Н.Х., што існавала да позьняга Сярэднявечча; 2) стаянка нэаліту і бронзавага веку прыпяцка-нёманскай і тшцінецкай культуры за 1 км на паўднёвы захад працягласьцю 90 мэтраў, што існавала ў 5—2 тысячагодзьдзях да Н.Х.; 3) стаянка бронзавага веку і селішча за 250 мэтраў на поўнач ад 2-й стаянкі, што існавала з 2-га тысячагодзьдзя да Н.Х. да Сярэднявечча; 4) стаянка бронзавага веку і селішча за 150 мэтраў на поўночны ўсход ад 2-й стаянкі; 5) стаянка нэаліту і бронзавага веку прыпяцка-нёманскай культуры і лысагорскага ды дабраборскага відаў на дзюне Высокі Груд за 1,5 км на паўночны ўсход даўжынёй 200 мэтраў, што існавала ў 5—2 тысячагодзьдзях да Н.Х.; 6) стаянка нэаліту дубічайскага, лысагорскага і дабраборскага відаў ва ўрочышчы «У дубах» за 1,5 км на ўсход, што існавала ў 5—3 тысячагодзьдзях да Н.Х.; 7) стаянка нэаліту нёманскай культуры 80х90 мэтраў за 500 мэтраў на паўднёвы захад, што існавала ў 3 тысячагодзьдзі да Н.Х.; 8) стаянка палеаліту сьвідэрскай культуры 50х40 мэтраў за 2 км на паўночны ўсход, што існавала ў 9 тысячагодзьдзі да Н.Х.[4]
У канцы XVIII стагодзьдзя Русаковічы былі засьценкам у Менскім павеце ва ўласнасьці Радзівілаў. Пасьля 1793 году ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай увайшлі ў склад Расейскай імпэрыі. На 1800 год былі ўладаньнем Дамініка Гераніма Радзівіла. У 1850 годзе ўваходзілі ў маёнтак Мікалаеўшчына. З 1850-х гадоў у складзе Сьвержанскай воласьці Менскага павету. У лютым 1918 году ў ходзе Першай сусьветнай вайны трапілі пад нямецкую акупацыю. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Русаковічы абвясьцілі часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году абвяшчаліся часткай Беларускай ССР. У ліпені 1919 году ў ходзе Польска-савецкай вайны Русаковічы заняло Польскае войска. У выніку Рыскага падзелу 1921 году апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе былі засьценкам у Сьвержанскай гміне Стаўпецкага павету (Наваградзкае ваяводзтва). 14 лістапада 1939 году вернуліся ў склад Беларускай ССР у выніку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце Стаўпецкага раёну (Баранавіцкая вобласьць). Пры канцы чэрвеня 1941 году ў сувязі з пачаткам Нямецка-савецкай вайны вёску захапіла Нямецкае войска. У ліпені 1944 году вёску заняла Чырвоная армія. На фронце загінула 6 вясцоўцаў. У 1948 годзе вяскоўцы ўтварылі калгас «Радзіма». З 1952 году ў калгасе «Радзіма Якуба Коласа». З 8 студзеня 1954 году ў складзе Менскай вобласьці[3].
Remove ads
Ураджэнцы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads