Рымбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымбут (Рымбутка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рэмбод, Рымбод, Рымбот, Рымбота або Рымпота (Rembod, Rimbodes[1], Rimbotus[2], Rimboto[3], Rimpoto[4]) і Бодэрым (Bauderrim[5][6][7]) — імёны германскага паходжаньня[8][9]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[10], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[11] або ад асновы -буд- (-бод-)[12] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[13]). Такім парадкам, імя Рымбут азначае «непарушны корань» (тое ж, што і Бутрым)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людемъ… Римъбутъкеевичъ з братомъ своимъ Пацомъ (4 жніўня 1546 году)[15].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads