Рынгольд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рынгольд
Remove ads

Рынго́льд (Рынгольт, Рынгальд) — мітычны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў, меркаваны бацька Міндоўга.

Хуткія факты вялікі князь літоўскі, Наступнік ...

Імя

Рынгалт або Рынгольд (Ringolt, Ringold[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынгель, Рынкун; германскія імёны Ringel, Ringun) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рынгольд азначае «кольца ўлады»[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ryngolt (Хроніка Быхаўца)[7]; Ринголт Алгимунтовичь… Рингалдови (Хроніка літоўская і жамойцкая)[8].

Remove ads

Біяграфія

Сын Альгімонта[9]. Упершыню ўпамінаецца ў другой рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515 году)[10]. У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Наваградак па перамозе над мангола-татарамі каля Магільны на ўзьбярэжжы Нёману, побач зь Менскам[9]. Гэтыя падзеі маглі мець месца ў гісторыі, бо манголы ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў напраўду уварваліся ў Літву. Аднак у гэты час вярхоўнай уладай у Літве ўжо валодаў Міндоўг[11].

Хроніка цьвердзіць, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў і пакінуў Наваградак аднаму зь іх, Войшалку[10]. Аднак зь іншых тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысьці гэтую супярэчнасьць, у трэцяй рэдакцыі Літоўскай кронікі («Хроніка Быхаўца») Рынгольд быў запісаны бацькам Міндоўга[10]. Такая легендарная вэрсія была пашыраная Стрыйкоўскім ды іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[10], і праіснавала да нашых часоў[12]. Напраўду верагодных зьвестак пра бацьку Міндоўга не існуе, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён упамінаецца без імя, а толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[9].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads