Судзімонт Доргевіч
(XV ст.) чашнік вялікі літоўскі, староста крэўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Судзімонт Доргевіч (1390-я[1] — па 15 жніўня 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік вялікі літоўскі (1409), староста крэўскі (1433—1434).
Валодаў маёнткамі каля Крэва (Хожава, Талятава, Палачаны, Лучаны).
Remove ads
Імя
Судмунд (Sudhmund) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudila, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[3] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Судзімонт азначае «вобраз гарлівасьці»[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sudimunth nostre curie pincerna (23 траўня 1409 году)[8]; Sudymunth (29 красавіка 1431 году)[9]; Sudimundi Dorgyeowicz[10], Sudimundi Dorgeowycz[11] (Sudimund Dorgewicz[12]; 1 верасьня 1431 году); Segmund Dorgewicz (15 траўня 1432 году)[13]; Sudimundi Creviensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[14]; Sugimund Crewensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[15]; пану Судимонъту Доркгевичу (Судимонът Доркгевич[12], 1440—1492 гады)[16].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Дорга.
У 1431 годзе быў паслом вялікага князя літоўскага Сьвідрыгайлы да караля польскага Ягайлы. Браў удзел у складаньні 1 верасьня 1431 году замірэньня ў Чартарыйску, якім завяршылася Луцкая вайна 1431 году. Таксама браў удзел у складаньні Хрыстмэмэльскай умовы 1432 году зь Лівонскім ордэнам.
Па прыходзе да ўлады вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (1432 год) стаў на яго бок. Як староста крэўскі браў удзел у складаньні Троцкай уніі 1433 году і Гарадзенскай умовы 1434 году[17]. Упамінаецца ў кнізе «данін» Казімера[18].
Меў сыноў Алехну, Мікалая Кміту і Івана (Івашку).
Remove ads
Мова і культура
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год)[19] прывесіў пячаць з рускім надпісам[20]:
ПЕЧ(А)ТЬ П(А)НА С(У)Д(ЫМОНТА)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads