Судзімонт (імя)
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Судзімонт (Судымунд, Судымунт, Судмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Судмунд (Sudhmund) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudila, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[2] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Судзімонт азначае «вобраз гарлівасьці»[6].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Судзімонт адпавядае германскаму імю Suaidemund[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
У Прусіі (ваколіцы Мэмэлю) існавалі вёскі Peter Zudmunten (Peter Sudmandten), Sudmund Hanß (Sudmandten Hans), Szudmundten (Schudmanten, Sudmunten) і Szudmund Margen[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sudemund von Wesisken (30 студзеня 1384 году[10])[11]; Pextis et filij eius Sudimunt (1387—1394 гады)[12]; Sudemont de Wesisken (20 красавіка 1393 году)[13]; Sudemunt[14], Sedemunt[15] (Хроніка Віганда); Sudimunth nostre curie pincerna (23 траўня 1409 году)[16]; Sudymunth (29 красавіка 1431 году)[17]; Sudimundi Dorgyeowicz[18], Sudimundi Dorgeowycz[19] (Sudimund Dorgewicz[20]; 1 верасьня 1431 году); Segmund Dorgewicz (15 траўня 1432 году)[21]; Sudimundi Creviensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[22]; Sugimund Crewensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[23]; zacznemu Szudzimundowi (15 жніўня 1434 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[24]; Ивашку Судимонътовичу[25], Ивашко Судимонътович[26], Пану Судимонъту шесть чоловековъ[27], пану Судимонъту Доркгевичу[28], Судимонъту чоловекъ[29] (Судимонът Доркгевич[20], 1440—1492 гады); Olyechno Svdymvntho supremo nostro subpincerna (28 ліпеня 1449 году)[30]; Svdvmvnth Rymowydowicz (1460 год)[31]; Olechno Swdymunthowitcz howptmann zcu Polotczke (4 кастрычніка 1472 году)[32]; Olechno Sudymuntowicz hewptmann czu Poloczske (22 лістапада 1474 году)[33]; Olechnowi Sudumunthowiczowi (8 траўня 1481 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[34]; Olechno Schudzimentowicz (30 траўня 1482 году)[35]; Olechno Sudymvnthowycz de Chozowa palatino Vilnensi et cancellario magni ducatus Lythuanie (17 ліпеня 1484 году)[36]; Johannes, Barthko germani Svdzymonthowyczy (1486 год)[37]; Nos idcirco Olechno Sudymonthowicz palatinus Vilnensis et cancellarius magni ducatus Llytwanie (15 траўня 1489 году)[38]; nobili Bartholomaeo Sudzymunthowicz (1490 год)[39]; Довкгордовъ сын Судимонтъ (22 сакавіка 1525 году)[40]; Станислав Судмонтовичъ[41], Петръ Судмонтовичъ[42], Наркгал Судмонътовичъ[43] (1528 год); Мацко Судимонтович (1537 год)[44]; близкимъ своимъ Станиславу Судмонтовичу а Стасю Киртовтовичу Семашковича (9 лютага 1556 году)[45]; Michał Sudymonthowicz, nazwany Swach, Olechnowi Sudymonthowiczowi brathu swemu (25 лютага 1561 году)[46]; писара земского браславского Северина Судимонтовича Кропивницкого (12 лістапада 1583 году)[47]; пан Балтромеи Судимонт (15 студзеня 1597 году)[48]; Muxaилъ Судимонтовичь Кропивницкій (1 верасьня 1619 году)[49]; Stephan Sudmont (1694—1697 гады)[50]; Pater Ambrosius Sudimont (13 лістапада 1747 году)[51].
Remove ads
Носьбіты
- Судзімонт († 1394) — літоўскі князь, сваяк Вітаўта
- Судзімонт Доргевіч (1390-я — 1434) — чашнік вялікі літоўскі, староста крэўскі; меў сыноў Алехну, Мікалая Кміту і Івана (Івашку)
- Судумунт Рымавідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1460 годзе (таксама двойчы ўпамінаецца як Судымуд)
- Судзімонт Даўгердавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1525 годзе
- Мацька Судзімонтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
- Павал Мікалаевіч і Балтрамей Паўлавіч Судзімонты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1581 годзе[52]
- Барбара Борткаўна Паўлаўна Судмантовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1592 годзе[53]
Судзімонты гербу Тупая Падкова — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[54]. З XVII ст. прыдомкам Судымунтавіч карыстаўся валынскі шляхецкі род Чэчаляў гербу Яліта[55].
У XVI ст. існавала сяло Судмонты або Судмонтавічы (Судмонты, Судмонтовичи) у Жамойцкім старостве[56].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads