Сырбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сырбут (Сірбут, Сурбот, Сурэбуць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сысебут, Сысбод або Сырабод (Sisebut, Sisbod, Sirobodus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][1]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миско Сиробут (1649 год)[6]; Surebuciowna (1801 год)[7]; Krzysztof Syrbutowicz (1809 год)[8]; Marianna Syrbutowicz (1809 год)[9]; Ludwika Surbotowicz (1813 год)[10]; Katarzyna Sirbut (1847 год)[11]; Syrbutowicz (1885—1889 гады)[12].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads