Дзір

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзір, Ды́ра, Тыр  — мужчынскае імя і вытворнае прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дзіра, Дзір, Дзера або Цір, пазьней Дыр або Тыр (Dioro, Dýri[1], Deora[2], Tier, Diehr[3], Thier) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дзярэйка, Тырэль, Тырун, Тырыш, Дырбут, Тырольдзь, Дэрвін (Дзеравін), Дзірман (Дырымен, Дзерман, Цірман), Дзірмант (Дзермант), Дзерамер, Дырмот. Адзначаліся германскія імёны Diericke, Tyrell, Teoruni, Thiersch, Direbode, Tirold (Deorwald), Derwine (Direwine), Direman (Deormann, Derman, Tiermann), Dyrmond (Deormund, Tiermunt), Diormerus (Deormar), Dyrmodh (Deormod).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Derwinus[8].

У Прусіі бытавалі імёны Dirke[b] (1299 год), Tyrune / Terune / Derune[c] (1262 і 1299 гады), Dirgethe (1371 год)[11].

У Польшчы ў 1637 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Dyr[12].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Тыр (Tir, Tyr)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: тяглыхъ людеи у Высокодворъскомъ жо повете на имя… Енчука Дыревича (29 траўня 1511 году)[14]; Степану Диру (1542 год)[15]; Der (1636 год)[16]; na miejscu… Józefa Thirewicza (1667 год)[17]; Magdalena Tyriewiczowa (12 чэрвеня 1798 году)[18]; Tyr (1861—1864 гады)[19][d].

Remove ads

Носьбіты

  • Дзір ( 882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864—882 гадох (кіраваў разам з Аскольдам)
  • Сьцяпан Дзір — браслаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
  • Якуб Тырэвіч (Jakub Tyrewicz) — вольны чалавек у Інфлянтах, які ўпамінаецца ў 1774 годзе[47]

Дыры (Dyra) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў і вёскі Сьвінкі (каля Кабыльніку), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[48].

Дыры (Dyro) — прыгонныя зь вёскі Маркоўцаў (каля Данюшава), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[49].

Дырэвічы — літоўскі шляхецкі род[25]

Тыры[50] (Tyr, Thier) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага павету[51].

На 1904 год існавала вёска Ціры ў Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[52].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Тырова.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак пэўнасьці пры тлумачэньні іменнай асновы -дзір- зь летувіскай мовы, адзначаючы магчымасьць повязі з dìrti 'рабаваць; біць', а для іменнай аснова -дзер- за найбольш адэкватнае тлумачэньне прызнае derė́ti 'пладаносіць; квітнець', dẽrinti 'дапасоўваць, дастасоўваць'[6] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам слова derė́ti з значэньнем 'пладаносіць; квітнець' упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1897 году[7])
  2. Адзначалася германскае імя Diericke[9], Deorca[10]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Teoruni[4]
  4. Таксама:
    • Дзірын (адзначалася старажытнае германскае імя Diren[20], Tirin[21]): сельцо Ильи Диринича (12 красавіка 1467 году)[22];
    • Тырвід, Дэрвід: Тырвидъ Довкговичъ (1528 год)[23], Rozalia Derwidowicz (1800 год)[24];
    • Дэрвойт: Дэрвойты — літоўскі шляхецкі род[25];
    • Дзірвіл, Дэрвіла: Дирвил Мижутович (1538 год)[26], Józef Derwiłło (1798 год)[27];
    • Дзіргел, Дыргайла (адзначалася старажытнае германскае імя Deorrigilo[28], Tyrgil[29]): чоловека, на ймя Диркгела (1449—1485 гады)[30][31], людеи… Мицка Дыркгаиловича (13 траўня 1523 году)[32], Нарвоиш Диркгелович (1538 год)[33];
    • Дзеркін, Сьціргін (адзначалася старажытнае германскае імя Derechin, Derkin[34]): Бортко Стиркгиновичъ (1528 год)[35], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася каралеўская дзяржава Дзеркіны ў Жамойцкім старостве[36];
    • Дзіргінт, Дзеркінт, Дыргінт: Диркгинъту чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[37] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[38], Якубъ Диркгинтовичъ (1528 год)[39], Милош Диркинтович… Матей Деркинтович (1537—1538 гады)[40], Jan Dirgint… Malcher Dirgint (1690 год)[41], Дырґінты — літоўскі шляхецкі род[25];
    • Дзергуць: Деркгутю, Ерхову брату, чоловекъ (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[42] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[43];
    • Дзірмент: Родъ Дирментовъ (1567 год)[44], з роду Дирментовъ (15 верасьня 1568 году)[45];
    • Гарвіддзір: з волости МоишекгалскоеГарвиддир Бутвич (1535 год)[46]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads