Гервід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гервід (Гірвід, Гарвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночая імя — Гервіда.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гервід або Гервіда (Geirvidr[1], Gerwidus[2], Gervid[3], Gervidh[2], Gerwid[2], Gervida) і Відгер (Widger) — імёны германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[6], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Кервіда (Kierwida)[8] і Гірвід (Girwid)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: при пана Ганусове тивуньстве просил медничанинъ Юшко Кгирвидович у Неменъчине земли пустое (1440—1492 гады)[10]; Gierwid (1492 год)[11]; et Garwido (29 лістапада 1507 году)[12]; з волости Моишекгалское… Гарвиддир Бутвич (1535 год)[13]; от земли Кгирвидишки (1538 год)[14]; з Михаломъ Кервидовичомъ (16 траўня 1539 году)[15]; на Якуба Кгирвидовича (23 сакавіка 1541 году)[16]; до Мацка Кирвида (1542 год)[17]; земяном господарским земли Жомоитское Станиславу, Малхеру, Давиду, Миколаю а Салямону Яновичом Бурбом Кгервида… Кгервидовои… Кгервиду… Станислав Янович Бурба Кгервид, и Давид Янович Бурба Кгервид (26 сьнежня 1589 году)[18]; его милости пана Яна Яновича Бурбы Кгервида, пана отца нашого, нам, сыном его, Станиславу, Малхеру, Давиду, Миколаю а Caлемону Яновичом Бурбом Кгервидом (11 сакавіка 1596 году)[19].

Remove ads

Носьбіты

  • Гервід (Гарвід) — літоўскі баярын з Жамойці, які ўпамінаецца ў 1492 і 1507 гадох
  • Міхал Гервідавіч — кульвенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1539 годзе
  • Амбражэй Борткавіч Аўгуцевіч Гервідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[20]
  • Мацей Юр’евіч, Урбан, Мікалай і Венцлаў Ганусавічы Гервідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1596 годзе[21]
  • Станіслаў і Мальхер Янавічы Бурбы Гервіды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1597—1598 гадох[22]
  • Уладзіслаў Мікалаевіч з Гервіда Бурба ( 1710) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі ў 1710 годзе[23]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся засьценак Гервіды каля Гервятаў[24].

У 1905 годзе існаваў засьценак Гервіды ў Варнянай воласьці[25].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads