Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024 году быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў, 69-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 32-га сэзону з моманту зьмены назвы з Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА. Гульня ладзілася 1 чэрвеня 2024 году на стадыёне Ўэмблі ў Лёндане.
«Рэал» здабыў перамогу і, такім чынам, 15 раз у гісторыі стаў пераможцам турніру. Улічваючы, што пераможцам Лігі Эўропы стала італьянская «Аталянта», гішпанскі клюб атрымаў права згуляць зь ёй за Супэркубак УЭФА.
Remove ads
Стадыён

Гэта быў трэці фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА, які адбыўся на рэканструяваным стадыёне Ўэмблі, які раней ужо прымаў фіналы ў 2011 і 2013 гадах. Агулам гэта восьмы фінал, які ладзіўся ў Лёндане. Да гэтага стадыён быў месцам фінальнага матчу ў 1963, 1968, 1971, 1978 і 1992 гадах. Гэты матч быў дзявятым фіналам Лігі чэмпіёнаў (раней Эўрапейскі кубак), які згуляўся ў Ангельшчыне. Гэтак фінал 2003 году ладзіўся на стадыёне Олд Трафард у Манчэстэры, што ставіць Ангельшчыну ў адзіны шэраг з Італіяй, Нямеччынай і Гішпаніяй.
Выбар стадыёну
22 лютага 2019 году УЭФА распачаў працэдуру выбару месцаў правядзеньня фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 і 2023 гадоў[1]. Футбольныя асацыяцыі мусілі выказаць зацікаўленасьць да 22 сакавіка таго ж году, а самі заяўкі павінны былі быць высунутыя да 1 ліпеня[2].
Паведамлялася, што Футбольная асацыяцыя Ангельшчыны надала заяўку на лёнданскі стадыён Ўэмблі на тое, каб там зладзіць фінал у 2023 годзе, каб адзначыць стагодзьдзе з дня адкрыцьця стадыёна ў 1923 годзе[2]. Стадыён быў абраны выканаўчым камітэтам УЭФА падчас паседжаньня ў Любляне 24 верасьня 2019 году[3], дзе таксама былі прызначаныя стадыёны да фіналаў Лігі чэмпіёнаў 2021 і 2022 гадоў[4].
17 чэрвеня 2020 году выканаўчы камітэт УЭФА абвесьціў, што празь перанос фіналу 2020 году Лёндан атрымае свой фінал на год пазьней у 2024 годзе[5].
Remove ads
Перад гульнёй

Рэфэры
13 траўня 2024 году славенскі арбітар Слаўка Вінчыч быў прызначаны галоўным судзьдзём фінальнага матчу. Ягонымі памочнікамі сталі таксама славенцы Томаж Кланчнік і Андраж Ковачыч, а галоўным відэаасыстэнтам быў прызначаны Нэйц Кайтазавіч[6]. Галоўны судзьдзя і ягоныя два памочнікі ў полі раней ужо працавалі на фінальным матчы, але гэта быў фінал Лігі Эўропы 2022 году[7].
Да іх далучыўся інхы суайчыньнік Радэ Абрэнавіч, які быў памочнікам відэаасыстэнта, а француз Франсуа Летэксье быў прызначаны чацьвертым арбітрам[6].
Цырымонія адкрыцьця
16 траўня 2024 году амэрыканскі сьпявак Лені Кравіц быў названы галоўным выканаўцам цырымоніі адкрыцьця[8]. Перад пачаткам матчу ён выканаў некалькіх сваіх песень.
Remove ads
Матч
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads