Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024 году быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў, 69-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 32-га сэзону з моманту зьмены назвы з Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА. Гульня ладзілася 1 чэрвеня 2024 году на стадыёне Ўэмблі ў Лёндане.

«Рэал» здабыў перамогу і, такім чынам, 15 раз у гісторыі стаў пераможцам турніру. Улічваючы, што пераможцам Лігі Эўропы стала італьянская «Аталянта», гішпанскі клюб атрымаў права згуляць зь ёй за Супэркубак УЭФА.

Remove ads

Стадыён

Thumb
Фінальны матч быў згуляны на ангельскім стадыёне Ўэмблі.

Гэта быў трэці фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА, які адбыўся на рэканструяваным стадыёне Ўэмблі, які раней ужо прымаў фіналы ў 2011 і 2013 гадах. Агулам гэта восьмы фінал, які ладзіўся ў Лёндане. Да гэтага стадыён быў месцам фінальнага матчу ў 1963, 1968, 1971, 1978 і 1992 гадах. Гэты матч быў дзявятым фіналам Лігі чэмпіёнаў (раней Эўрапейскі кубак), які згуляўся ў Ангельшчыне. Гэтак фінал 2003 году ладзіўся на стадыёне Олд Трафард у Манчэстэры, што ставіць Ангельшчыну ў адзіны шэраг з Італіяй, Нямеччынай і Гішпаніяй.

Выбар стадыёну

22 лютага 2019 году УЭФА распачаў працэдуру выбару месцаў правядзеньня фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 і 2023 гадоў[1]. Футбольныя асацыяцыі мусілі выказаць зацікаўленасьць да 22 сакавіка таго ж году, а самі заяўкі павінны былі быць высунутыя да 1 ліпеня[2].

Паведамлялася, што Футбольная асацыяцыя Ангельшчыны надала заяўку на лёнданскі стадыён Ўэмблі на тое, каб там зладзіць фінал у 2023 годзе, каб адзначыць стагодзьдзе з дня адкрыцьця стадыёна ў 1923 годзе[2]. Стадыён быў абраны выканаўчым камітэтам УЭФА падчас паседжаньня ў Любляне 24 верасьня 2019 году[3], дзе таксама былі прызначаныя стадыёны да фіналаў Лігі чэмпіёнаў 2021 і 2022 гадоў[4].

17 чэрвеня 2020 году выканаўчы камітэт УЭФА абвесьціў, што празь перанос фіналу 2020 году Лёндан атрымае свой фінал на год пазьней у 2024 годзе[5].

Remove ads

Перад гульнёй

Thumb
Славенскі судзьдзя Слаўка Вінчыч.

Рэфэры

13 траўня 2024 году славенскі арбітар Слаўка Вінчыч быў прызначаны галоўным судзьдзём фінальнага матчу. Ягонымі памочнікамі сталі таксама славенцы Томаж Кланчнік і Андраж Ковачыч, а галоўным відэаасыстэнтам быў прызначаны Нэйц Кайтазавіч[6]. Галоўны судзьдзя і ягоныя два памочнікі ў полі раней ужо працавалі на фінальным матчы, але гэта быў фінал Лігі Эўропы 2022 году[7].

Да іх далучыўся інхы суайчыньнік Радэ Абрэнавіч, які быў памочнікам відэаасыстэнта, а француз Франсуа Летэксье быў прызначаны чацьвертым арбітрам[6].

Цырымонія адкрыцьця

16 траўня 2024 году амэрыканскі сьпявак Лені Кравіц быў названы галоўным выканаўцам цырымоніі адкрыцьця[8]. Перад пачаткам матчу ён выканаў некалькіх сваіх песень.

Remove ads

Матч

Больш інфармацыі Барусія Дортмунд, 0:2 ...
1Грэгар Кобэль
26Юліян Руэрсан
15Матс Гумэльс Папярэджаны на 79 хвіліне 79'
4Ніка Шлётэрбэк Папярэджаны на 40 хвіліне 40'
22Ян Маатсэн
23Эмрэ Джан (капітан) Заменены 80'
20Марсэль Забіцэр Папярэджаны на 43 хвіліне 43'
10Джэйдан Санча Заменены 87'
19Юліян Брант Заменены 80'
27Карым Адэемі Заменены 72'
14Нікляс Фюлькруг
Запасныя:
33Аляксандар Мэер
35Марцэль Лётка
6Саліх Эзджан
8Фэлікс Нмэча
9Сэбаст’ен Алер Выйшаў на замену 80'
11Марка Ройс Выйшаў на замену 72'
17Марыюс Вольф
18Юсуфа Мукако
21Доньель Мален Выйшаў на замену 80'
25Нікляс Зюле
38К’ель Вэт’ен
43Джэймі Байна-Джытэнз Выйшаў на замену 87'
Галоўны трэнэр:
Эдзін Тэрзіч
1Тыбо Куртуа
2Даніель Карвахаль Забіў на 74-й хвіліне 74'
22Антоніё Рудыгер
6Нача (капітан)
23Фэрлян Мэндзі
12Эдуарду Камавінга
15Фэдэрыка Вальвэрдэ
8Тоні Кроос Заменены 85'
5Джуд Бэлінггэм Заменены 85'
11Радрыгу Заменены 90+1'
7Вінісіюс Жуніяр Папярэджаны на 35 хвіліне 35' Забіў на 83-й хвіліне 83' Заменены 90+4'
Запасныя:
13Андрэй Лунін
25Кепа Арысабаляга
3Эдэр Мілітан Выйшаў на замену 90+1'
4Давід Аляба
10Лука Модрыч Выйшаў на замену 85'
14Хасэлю Выйшаў на замену 85'
17Люкас Васкес Выйшаў на замену 90+4'
18Арэльен Чуамэні
19Дані Сэбальяс
20Фран Гарсія
21Браім Дыяс
24Арда Гюлер
Галоўны трэнэр:
Карлё Анчэлёцьці

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads