Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2025 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2025 году быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 гадоў, 70-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 33-га сэзону з моманту зьмены назвы з Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА. Гульня ладзілася 31 траўня 2025 году на стадыёне Альянц-Арэна ў Мюнхэне. У фінале згулялі францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» і італьянскі «Інтэрнацыянале». Гэта быў першы фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА бяз клюбаў з Ангельшчыны, Гішпаніі ці Нямеччыны з таго часу, як «Порту» перамог «Манака» ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2003—2004 гадоў. Пераможцам турніру стаў «Пары Сэн-Жэрмэн».
Remove ads
Стадыён

16 ліпеня 2021 году выканаўчы камітэт УЭФА абвесьціў, што фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023 году будзе згуляны на Алімпійскім стадыёне імя Ататурка ў Стамбуле замест Мюнхэна[1]. Гэта адбылося таму, што Стамбул двойчы пераносіў фінал Лігі чэмпіёнаў праз пандэмію каранавірусу. Першапачаткова плянавалася, што фінал 2020 году будзе згуляны ў Лісабоне, а фінал 2021 году быў прызначаны за Стамбулам[2]. Аднак за некалькі тыдняў да фіналу матч 2021 году быў перанесены ў Порту праз абмежаваньняў карантыну[3].
Гэта быў другі фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА, які будзе згуляны на «Альянц-Арэне», бо першы адбыўся ў 2012 годзе. Агулам, гэта будзе пяты фінал Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, які ладзіцца ў Мюнхэне, пасьля таго, як фіналы ў 1979, 1993 і 1997 гадах былі згуляныя на Алімпіяштадыяне. У кожным з чатырох папярэдніх фіналаў, якія ладзіліся ў Мюнхэне, пераможца турніру ўпершыню браў тытул, як то «Нотынггэм Форэст» у 1979 годзе, марсэльскі «Алімпік» у 1993 годзе, дортмундзкая «Барусія» ў 1997 годзе і «Чэлсі» ў 2012 годзе. Фінал таксама стаў дзявятым, які пройдзе ў Нямеччыне, пасьля таго, як двойчы ён быў згуляны ў Штутгарце ў 1959 і 1988 гадах, у Гельзэнкірхэне ў 2004 годзе і ў Бэрліне ў 2015 годзе, што паўтарыла рэкорд зь дзевяці фіналаў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, якія ладзіліся ў Італіі і Ангельшчыне[4]. «Альянц-Арэна» раней прымала матчы чэмпіянату сьвету 2006 году і была абраная месцам правядзеньня чэмпіянатаў Эўропы 2020 і 2024 гадоў.
Remove ads
Перад гульнёй
Цырымонія адкрыцьця
Візуальная ідэнтычнасьць фіналу Лігі чэмпіёнаў была распрацаваная і прадстаўленая публіцы 28 студзеня 2025 году[5]. 16 красавіка 2025 году амэрыканскі рок-гурт Linkin Park быў названы гэдлайнерам цырымоніі адкрыцьця[6].
Матч
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads