Хатляны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хатляны
Remove ads

Хатля́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шачы. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 880 чалавек. Знаходзяцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Узды, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, за 4 км ад скрыжаваньня аўтамабільных дарог КойданаўМар'іна Горка і МенскСлуцак.

Хуткія факты

Хатляны — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Хатляны ўпамінаюцца ў XVI ст., калі яны ўваходзілі ў склад Менскага павету. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Завішаў, Заранкаў-Грабоўскіх.

3 XVII ст. Хатляны значацца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 году, тут існавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Жанчыны ў нядзелю. Фатограф Л. Дашкевіч, 1923 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хатляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні[2]. Статус паселішча панізілі да сяла.

На 1886 год у Хатлянах было 58 двароў, царква. У 1895 годзе тут адкрылася царкоўнапрыходзкая школа[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 145 двароў, царква, хлебазапасны магазын, карчма. На 1909 год — 168 двароў. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хатляны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хатляны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвашлі ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету Ўзьденскага раёну. У 1933 годзе тут існавалі стальмашня і кузьня, 2 ветраныя млыны.

На 1 студзеня 2000 году ў Хатлянах было 374 двары. У сакавіку 2010 году яны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 585 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1150 чал.; 1999 год — 1166 чал.; 1 студзеня 2000 году — 1166 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 880 чал.

Інфраструктура

У Хатлянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, млын, лесапільня, філія раённага камбінату побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Хатлянскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Археалягічны помнік — курганны могільнік (мае 7 насыпаў).

Страчаная спадчына

Асобы

  • Аляксандар Махнач (1918—2006) — беларускі геоляг

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads