Цудзенішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цу́дзенішкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лошы. Уваходзяць у склад Каменналоскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Дудзен або Цьюдзін (Duden, Thiudin[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -тот- (-дод-) (імёны ліцьвінаў Туцейка, Тутыла, Доман; германскія імёны Tuoticha, Tuotilo, Domann) паходзіць ад стараверхненямецкага toto 'хросны бацька'[4], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[5], германскага þeudo[6] 'род, народ'[7].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Thudeniskin (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[11]; Tudeniski (2 лютага 1395 году)[12]; Thudeniszky (9 траўня 1397 году)[13]; Тюденишки (15 траўня 1525 году)[14]; до Тюденишокъ съ Тюденишокъ (каля 1565—1566 гадоў)[15].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 172 чалавекі
- 2010 год — 183 чалавекі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads