Эйсманты

польскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйсманты — шляхецкі род гербу «Кораб», які ў асноўным расьсяліўся на Гарадзеншчыне (цяпер Беларусь). Прадстаўнікі роду займалі шмат урадаў у Вялікім Княстве Літоўскім, асабліва ў Гарадзенскім павеце. Яны бралі актыўны ўдзел у сацыяльным, культурным і палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай больш за 500 гадоў.

Хуткія факты Краіна паходжаньня, Першы з роду ...

Асноўныя маёнткі роду разьмяшчаліся вакол Горадні і групаваліся ў шляхецкіх ваколіцах.

Remove ads

Прозьвішча

Эйсэнмунд або Эйсмунд (Eisenmund, Eismund[1]) — імя германскага паходжаньня[2][1]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].

Адпаведнасьць імя Эйсмант германскаму імю Eismund сьцьвердзіў польскі спэцыяліст у галіне анамастыкі Казімер Рымут[1]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Эйсмант (Ejsmont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[6].

Паводле адной зь легендарных вэрсіяў паходжаньня роду, Эйсманты былі княскім родам, выгнаным зь Люксэмбургу ў Сярэднявеччы. Згодна зь іншай — яны пасяліліся ў Рэчы Паспалітай па вайне з Швэцыяй у XVII стагодзьдзі. Паводле легенды, вялікі князь літоўскі Ягайла яшчэ да таго, як стаў каралём Польшчы, здабываў крыжацкі замак, што ляжаў на аточаным возерам абтоку. Знайсьці слабае месца ў абароне замку выклікаліся тры браты — Яўмонт, Даўмонт і Сымонт. Першыя два загінулі, а Сымонт здолеў вярнуцца й прынесьці добрыя весткі. За свае заслугі ў захопе замку Сымонт атрымаў ад вялікага князя герб Кораб, землі ў навакольлі Горадні й прозьвішча Эйсмант (ад спалучэньня словаў «Эй, Сымонт!»). У старасьці Эйсмант убачыў ува сьне Панну Марыю, якая плыла ў чоўне па возеры. У гонар гэтага Эйсмант загадаў намаляваць абраз, які пазьней стаў цудатворным, і зьмясьціў гэты абраз у ім жа самім збудаваным касьцёле.

Варыянты прозьвішча ў гістарычных крыніцах: Eysmont, Eysymont, Eysymontt, Eysmond, Ejsmond, Ejsymont

Remove ads

Герб

Thumb
Герб «Кораб» Эйсмантаў — 1797

Такая форма гербу «Кораб» была як і ў гарадзенскіх, так і ў кіеўскіх і валынскіх Эйсмантаў. Выняткова ў Менскім павеце мачта была чорнага колеру. Эйсманты не выкарыстоўвалі ў гербе вежы.

Гісторыя

Найбольш раньні вядомы запіс назвы роду паходзіць з трэцяй кнігі запісаў мэтрыкі ВКЛ, дзе ўпамінаецца Міцька Эйсімонтавіч (каля 1450 году). Тады гэта быў шляхецкі род, які жыў на Гарадзеншчыне. Шмат з Эйсмантаў служылі ў войску Вялікага Княства Літоўскага ў 1528, 1565 і 1567 гадох. Род ўмацоўваў свае пазыцыі ўсё XVI ст., найперш дзякуючы ваенным заслугам (а таксама шлюбу, у тым ліку з Валовічамі, Сямашкамі ды іншымі), што адлюстроўвае мноства прывілеяў князёў і каралеў для асобных прадстаўнікоў роду.

На мяжы XVI і XVII стагодзьдзяў усе больш прадстаўнікоў роду займалі ў асноўным функцыі, зьвязаныя з адпраўленьнем правасудзьдзя, напрыклад Крыштап Эйсымонт, гарадзенскі судовы прыстаў у 1611 годзе, Андрэй Эйсымонт, судзьдзя гарадзенскі (1632 год), Канстантын Эйсымонт, генэрал у Горадні (1646 год), і Мікалай Міхаіл Эйсымонт, гарадзкі пісар(be) у Горадні (1632—1650). У другой палове XVII ст. таксама займалі пасады ў выніку ваеннай кар’еры, як Рыгор Эйсымонт, ахоўнік пінскі, Казімер Эйсымонт, чашнік з Воршы і Ян Казімер Эйсымонт, мечнік арміі ў Горадні.

Прадстаўнікі фаміліі спачылі ў Катэдральны касьцёле, дзе ёсьць запіс і памятная дошка. Нашчадкі фаміліі жывуць ў Горадні і ваколіцах, паводле сямейнай легенды герб маюць такі, што пайшлі з-за мора, паводле іншай вэрсіі — нашчадкі Нэптуна, якія выратаваліся ад патопу. Адзін з варыянтаў гербу мае дэвіз: «Ад патопу» на лаціне.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

  • Станіслаў Эйсмант II, кавалерыст
  • Міхал Эйсмант, войскі гарадзенскі
  • Павал Крыштап Эйсмант, каморнік гарадзенскі
  • Андрэй Эйсмант, судзьдзя земскі гарадзенскі
  • Антоні Эйсмант і Лявон Эйсмант, падпісалі элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага
  • Юры Эйсымант, канонік інфлянцкі
  • Анзэльм Эйсмант, рэгент гарадзенскае зямлі
  • Фэрдынанд Эйсмант, войскі гарадзенскі, кавалер ордэну Сьвятога Станіслава
  • Аляксандар Міхал Эйсмант, падсудак гарадзенскі, пасол на сойм 1788 году ад Гарадзенскага павету
  • Марцін Эйсмант, паэт, архітэктар, сьвятар
  1. Казімер Эйсмант (1847—1912), удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, жонка — 1) Крыстына Казлоўская (?-1881); 2) Марыя Стшэнбаш; 3) Цаліна Наляпінская (1858—1945)
    1. Станіслаў Эйсмант (?—1944), удзельнік Варшаўскага паўстаньня
    2. Марцін Эйсмант (?—1919), паэт
    3. Соф’я Дзецюховіч (?—1977)
    4. Казімера Эйсмант (?—1944)
    5. Тарэса Эйсмант
  • Павал Эйсмант, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, жонка — Эма Гаўронская
  • Юльян Эйсманд (1892—1930), польскі паэт
  • Крыстына Эйсмант (нар. 1934), польская палітычка
  • Ежы Эйсымант (1937—2005), польскі палітык
  • Зьбігнеў Эйсмант (нар. 1949), польскі палітык
  • Тадэвуш Эйсмант, гісторык роду Эйсмантаў
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads