Ягалкі
вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягалкі́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Трасьцяніцы. Уваходзяць у склад Хідрынскага сельсавету Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Агала, Агела, Егела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгель (Aggalo[2], Agella, Agela, Egelo[3], Agel, Egel[4], Egila, Egel[5], Eggel[6], Eggeli[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[9], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[10]. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-)[11].
Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12][13].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 1 чалавек
- 2010 год — 3 чалавекі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads