Ягірд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягірд (Эгірд), Эгерд (Егерт), Агірд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Агарда, Агард, Егард або Агерд, пазьней Эгерд, Агерт, Агірд, Эгерт або Ёгерд (Agardis[1], Agard[2], Agardus[3], Aaggaard[4], Egard, Ágærðr[5], Egerd[6], Eggerdus[7], Eggerd[6], Agerdt[8], Ægirdh[6], Egert, Jogärdh[9][10]) — імя германскага паходжаньня[11]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[12], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[13].
Адпаведнасьць імя Ягірд германскаму імю Agardis сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Моишокгольское волости и Керновское Евню Екирдовичу дванадцать чоловековъ (7 лістапада 1442 году)[15]; Янъ Екгирдовичъ (1528 год)[16]; Андрушко Акгирдович (1537—1538 гады)[17]; Egirdowna (17 лістапада 1737 году)[18]; Fryderyk Egiertt (1814 год)[19]; Laurenty Antoni Egierd (1832 год)[20].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Ягірдавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Андрушка Агірдавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[21]
- Барбара Балтрамееўна Ягірдовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1599 годзе[22]
Егерты або Эгерты (Jegiert, Egiert) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[23].
Эґерды (Эґерты) — літоўскі шляхецкі род[24].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads