Яўмонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўмонт (Аўмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Авімунд, Евімунд або Еўмунд (Awimund[1], Evemundus[2], Eumund) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Awild) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Aumund[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: piæ memoriæ Iosephi Iawmont, Parochi eiusdem olim (1639 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
У 1597 годзе ўпаміналася ўрочышча Аўмонцішка ў Жамойцкім старостве[11].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads