Байкі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Байкі́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 97 жыхароў, 43 двары.
Remove ads
Назва
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад словаў «бай», «байко», «баян» — мянушкі чалавека, які ўмеў «баяць» — апавядаць казкі, былі, небыліцы[4].
Мінуўшчына
У XVII стагодзьдзі належала Сапегам.
За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У часе паўстаньняў 1830—1831 і 1863—1864 рокаў ля вёскі адбываліся баі паўстанцаў з царскімі карнікамі. На пачатку XX стагодзьдзя 634 жыхары.
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року 1011 жыхароў, 120 двароў.
У пэрыяд нацысцкай акупацыі жыхары вёскі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады імя Панамарэнкі. У зямлянку на сядзібе селяніна Максіма Іванавіча Барана была перавезеная друкарня Берасьцейскага абласнога антыфашысцкага камітэту, якая дагэтуль разьмяшчалася то ў Бярэзьніцы, то ў лесе ля Запольля. Тут амаль рок жылі кіраўнікі Ружанскага антыфашысцкага камітэту Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч. У 1942—1943 роках на прымусовыя працы ў Нямеччыну вывезеныя 40 жыхароў Байкоў[7]. На сьвітанку 22 студзеня 1944 гітлераўцы акружылі вёску. У гэты дзень былі спаленыя 120 двароў і забітыя 967[8] (іншыя крыніцы падаюць ад 957[9] да 987[10]) жыхароў вёскі: у адной магіле жанчыны зь дзецьмі, у другой — мужчыны старэйшыя за 15 гадоў.
Пасьля вайны вёска адноўленая. З 25 сьнежня 1962 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 — 179 жыхароў; 1970 — 248 жыхароў; у 2003 — 120 жыхароў, 62 гаспадаркі. 1 сьнежня 2009 року вёска Байкі разам зь іншымі вёскамі са скасаванага Ружанскага сельсавету ўлучаная ў склад Ружанскага пасялковага савету[11], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[12].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 634 жыхары; 1940 год — 1011 жыхароў, 120 двароў; 1959 год — 179 жыхароў; 1970 год — 248 жыхароў; 1999 год — 137 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 120 жыхароў, 62 двары; 2005 год — 113 жыхароў, 56 двароў[10]; 2010 год — 92 жыхары; 2012 год — 97 жыхароў, 43 двары[1]
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р85 Слонім — Высокае і Н521 Ружаны — Лыскаў — Дабучын[13].
Турыстычная інфармацыя
- Магіла ахвяраў фашызму (1944)
- Зямлянка, у якой дзейнічала падпольная друкарня
- Мэмарыяльная дошка на доме, дзе нарадзіўся і жыў Ціхан Баран
- Курган непадалёк ад вёскі
Асобы
- Ціхан Баран, партызан-піянэр
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads