Вялікая Міцькаўшчына
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кая Мі́цькаўшчына[4] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца на левым беразе рэчцы Негаўка, за 6 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы, 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсьціна. Вялікая Міцькаўшчына ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.

Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Міцькаўшчына вядома як маёнтак Міткаўшчына ў 1607 годзе — уласнасьць шляхты ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1][2]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Міцькаўшчына ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796).З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[5] Вёска адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст. [6] З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Любамірскага. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Кацярына Марыя Любамірская[a] ў 1872 годзе атрымала ў спадчыну маёнтак Кудаева (Берасьценава) — 9980 дзесяцін зямлі, дзягцярны завод, млын і маёнтак Горбава — 6784 дзесяцін зямлі.[7]
У XIX стагодзьдзі побач вядомы тры вёскі: Вялікая Міцькаўшчына, Малая Міцькаўшчына й Міцькаўшчына. Сяляне вёскі Вялікая Міцькаўшчына ў 1857 годзе адносіліся да прыходу Салаўёўскае царквы Сьвятой Тройцы.[8] У 1910 годзе сялянам вёскі Вялікая Міцькаўшчына належала 364 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Салаўёўскае царквы Сьвятых Канстанціна й Алены й уваходзілі ў Стражаўскае сялянскае таварыства Высокаўскай воласьці.[9]
Найноўшы час
З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР, 3 26 красавіка 1919 году ў Гомельскай губэрні. З 11 ліпеня 1920 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня ў Кудаеўскім сельсавеце Аршанскага раёну, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. У 1929 годзе ўлады утварылі калгас «Прамень асьветы Леніна». Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
У 1944 годзе аднавілі калгас і ў 1958 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне. [10][11] Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Бастыённы замак (Вялікая Міцькаўшчына) (XIV — XVIII ст.) ва ўрочышчы «Замак», на левым беразе Негаўкі, за 3 км ад Дняпра.
- Братэрская магіла ваеннапалонных. На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пахавана 147 ваеннапалонных. У 1964 годзе на ўшанаваньне іх памяці пастаўлена стэла.
Заўвагі
- Кацярына Марыя Любамірская (*04 красавіка 1854, Санкт-Пецярбург — †18 жніўня 1937, Парыж; па-польску: Katarzyna Maria ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Зыгмунта Марыя Марыяна Любамірскага(08.12.1822 — 28.9.1863; па-польску: Zygmunt Maria Marian ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унучка князя Канстантіна Станіслава Любамірскага(18.11.1786 — 25.4.1870, Варшава; па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), праўнучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). У 1887 году шлюб з Братыславам Барташэўскім (1860 — ?; па-польску: Bratysław Bartoszewski)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads