Вігер

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вігер (Вікера, Вікар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вігер або Вігар, пазьней Вікер або Вікар (Wiger, Viger[1], Wighar, Wicker, Vikar, Wikar[2]) і Ервіг (Ervig) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmont, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wiker[8].

У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Вігар[9].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Wigger[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вігер (Wigier)[11]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Krystyna Wigier (1811 год)[12].

Remove ads

Носьбіты

Вікера (Wikiera) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].

У гістарычнай Прусіі каля Фрыдлянду існавала вёска Вікераў (Wickerau у 1449 годзе).

На гістарычнай Піншчыне існуюць вёскі Вялікія Вікаравічы і Малыя Вікаравічы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads