Малыя Вікаравічы

вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малы́я Ві́каравічы[1]вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гарыні. Уваходзяць у склад Струскага сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на поўнач ад вёскі Стругі, на захад ад Вялікіх Вікаравічаў.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Вігер або Вігар, пазьней Вікер або Вікар (Wiger, Wighar, Wicker, Vikar) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wiker[7]. У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Вігар[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1909 год — 247 чалавек[9]
  • 1999 год — 452 чалавекі
  • 2010 год — 371 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads