Вялікія Вікаравічы
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Ві́каравічы[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гарыні. Уваходзяць у склад Струскага сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на поўдзень ад возера Віры, на поўнач ад вёскі Стругі, на ўсход ад Малых Вікаравічаў.
Remove ads
Назва
Вігер або Вігар, пазьней Вікер або Вікар (Wiger, Wighar, Wicker, Vikar) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wiker[7]. У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Вігар[8].
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 год — 372 чалавекі[9]
- 1999 год — 850 чалавек
- 2010 год — 714 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads