Вішоў
вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішо́ў[1] (таксама Вішо́ва, н.) — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Вабічу. Цэнтар сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялынічаў, за 24 км ад Магілёва.
Remove ads
Назва
Віс або Віса (Wis, Wiso) — імя германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -віс- (-віш-) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[3].
Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў 1636 годзе як вёска ў складзе маёнтку Княжыцаў удавы вялікага пісара літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[a]. На 1675 год вёска ў валоданьні Андрэя Аўрамовіча[b].
На 1996 год у вёсцы было 504 двары.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- 1910 год — 417 чалавек[4]
- 1996 год — 1421 чалавек
- 2009 год — 1232 чалавекі
Інфраструктура
Працуюць сярэдняя школа, Вішоўская сельская бібліятэка-філіял № 6 Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі[5], Нежкаўская лекарская амбуляторыя, аптэка № 137 Магілёўскага ДУП «Фармацыя», пошта.
Па 2000 годзе ў вёсцы збудавалі Сьвята-Петра-Паўлаўскую царкву.
Эканоміка
СПК «Калгас „Радзіма“».
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзеюць база адпачынку «Вабіч» і іузэй СПК "Калгас «Радзіма»[6]
Помнікі: Братэрскія могілкі савецкіх воінаў; Помнік землякам (1950).
Славутасьці
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads