Гейдмант
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гейдмант (Гейтмант), Эйдмант (Эйтмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гейдмунд (Heidmund, Heidmundus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гейд- (-гайд-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гайдэла, Эйдрык, Вільгейда; германскія імёны Heidilo, Eidrich, Williheid) паходзіць ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[4] або haithi 'поле'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Імя Гейдэмунт (Эйтмунт) бытавала ў Прусіі: Eytmunt (1360 год)[10], Mattis Heydemunt von Kremiten (4 верасьня 1404 году)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: приставницства Бернатова Еитмонтовича (1531[12] і 1537[13] гады); Юри Геитмонтович… Юрь Геитмантович… Юрьи Геитмантович (1556 год)[14][15]; Władysław Ian Heydmant (1698 год; двойчы)[16]; Justyna Eydmont (1805 год)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Бэрнат Эйтмонтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[18]
- Уладзіслаў Ян Гейдмант — шляхціч Ашмянскага павету, які ўпамінаецца ў 1698 годзе
Гейдманты (Hejdmant) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[19].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads