Гервіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гервіла (Гірвіл, Гервел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гарвіл або Гервіла (Garwilus[1], *Gerwilo[2], Gerwilo[3]) і Вілгар або Велгар (Vilgar, Welgar) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[5], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[6].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Кірвіль (Kirwil)[7] і Гірвіль (Girwil)[8].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Gerwill[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди дубиньские… Стан Кгирвиловичъ (1510 год)[10]; Ивашко Кгервелевичъ, пристав боярскии радуньскии (30 ліпеня 1523 году)[11]; Стась Кгервелевичъ з дому Кгервелевичъ (1567 год)[12]; Gierwiło Franciszek, Gierwiło Jan, Gierwiło Jerzy… Gierwiło Tomasz, Gierwiło Kazimierz, Gierwiło Józef (1811 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Кервіль або Кервіл (Kierwil) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Гервелі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads