Граўжышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Граўжышкі
Remove ads

Гра́ўжышкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаружанкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чал. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Ашмянаў, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.

Хуткія факты

Граўжышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захавалася званіца касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік традыцыйнай беларускай дралянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Паводле Хронікі Быхаўца, назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Граўжы (Граўжыса)[2][a]. Адзначаліся старажытная германскія імёны Graso[4] і *Grauso[5], у Прусіі бытавалі імёны Grasicke і Grasuthe[6].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[7], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[8]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[9].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Graszyski… Grauczyszki (3 чэрвеня 1510 году)[10]; Grauszyski… Grawszyski (3 ліпеня 1510 году)[11]; Кгравжышки… Кгравъжышъки (1553 год)[12]; зъ Кгъровжишокъ (1567 год)[13].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню ўпамінаецца ў XIII стагодзьдзі. Каля 1495 году ў паселішчы збудавалі касьцёл. У 1518 годзе Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1588 годзе маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ў валоданьні кашталяна віцебскага Мэльхіёра Граўжы-Сноўскага, у канцы XVI стагодзьдзя — кашталяна амсьціслаўскага Нарушэвіча.

На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў Граўжышкі належалі Камаеўскіх, якія ў 1605 годзе прадалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Корсаку. Пазьней Граўжышкі знаходзіліся ў валоданьні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кердзеяў (за імі адбудавалі стары касьцёл), Ромэраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пачатку XX стагодзьдзя Конанцавы. У 1880-я гады ў Граўжышках было 22 двары, дзеяў касьцёл, працавала школа, штогод праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Граўжышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Граўжышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[14]. У 1919—1920 гадох у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год тут было 54 двары.

У 1939 годзе Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 67 двароў, а 1997 год — 190.

У 2000-я гады Граўжышкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». У сакавіку 2008 году ў вёсцы разабралі стары драўляны касьцёл.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1881 год — 211 чал. (98 муж. і 113 жан.), зь іх 23 юдэі (9 муж. і 13 жан.)[15]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 229 чал.; 1931 год — 361 чал.; 1970 год — 271 чал.; 1993 год — 518 чал.[16]; 1997 год — 523 чал.[17]; 1999 год — 498 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.

Інфраструктура

У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Званіца

Славутасьці

Страчаная спадчына

Заўвагі

  1. Прыклады імёнаў з Хронікі літоўскай і жамойцкай: «Емелюс, кроль албанский, учинил Ромуля и Румулюся… Устиагес, кроль медский… кроль напреднейши гишпанский Болгорос… зостал вторым царем гишпанским по отцу своем и деду, которому то имя дано Габис… Париса сына Приамусового, кролевича троянского»[3]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads