Доўтарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доўтарт, Даўторт, Даўдэрт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Тэўтарт або Дэўдард, пазьней Дэўдэрт, Дэўтэрт або Даўтэрт (Teuthart, Deudard, Deudert[1], Deutert, Dautert[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[6][7].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Daudert[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: жежморское волости… Довторт Станкович (28 траўня 1500 году)[9]; в Промядеве чотыри чоловеки… а Довторта Лупача (14 кастрычніка 1502 году)[10]; Янъ Довтортовичъ[11], Петко Довтортовичъ. Хршчонъ Довътортович[12]; Янко Довтортовичъ[13], Матеи Дофтортовичъ[14] (1528 год); на боярина господарьского Добка Довтортовича… на боярина господарьского Миколая Довторътовича (14 чэрвеня 1541 году)[15]; бояре господарьскии Добко а Миколай Петровича Довтортовича… отцу Добкову Петровичу Довтортовичу (28 чэрвеня 1541 году)[16]; Миколай Довтортовичъ з именья Довтортовичъ[17], Амъбрось Довтортовичъ… Янушъ Довтортовичъ[18] (1567 год); з роду Уркшевичовъ… Бортку Довтортовичу (15 верасьня 1568 году)[19]; Samuel Dowtort (1667 год)[20]; Helena Doftort (1763 год)[21]; Józef Dowtortt (1824 год)[22].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Доўтартавіч (Даўтортавіч) — дарсуніскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пецька і Хршчон Доўтаратавічы (Даўтортавічы) — жалудоцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Янка Доўтартавіч (Даўтортавіч) — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мацей Доўтартавіч (Даўтортавіч) — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пац, Марцін і Міцька Доўтартавічы (Даўтортавічы) — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох[23]
Доўтарты (Dowtort) гербу Любіч[24] — літоўскі шляхецкі род.
Даўдэрт (Daudert) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[25].
У XVI ст. існаваў маёнтак Доўтартавічы (Довтортовичи) у Жамойцкім старостве[26].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Доўтарты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads