Масьціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масьціла (Місьціль), Масталь (Мастэль, Місталь) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Масьціла, Мастала або Масталь (Mastilo[1], Mastalo[2], Mastal) — імя германскага паходжаньня[3], вытворнае ад германскага імя Masto[4]. Іменная аснова маст- (імя ліцьвінаў Масьцін; германскае імя Mastin) паходзіць ад гоцкага maists 'найбольшы'[4] або стараверхненямецкага mast 'доўгая жэрдка'[1].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Misztal[5].
У Польшчы ў 1564 годзе і XVII ст. адзначалася прозьвішча Mastella, у 1608 годзе — Masztala[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mastollen son (4 чэрвеня 1401 году)[7]; сие в Жомоити были: Минеико, Мостилко[8], пять чоловековъ: Слековичи а Мостиловичи у Еишисках[9] (1440—1492 гады); в бояр керъновских, в Можеика Мостиловича и у его брати, у Кгиневта а у Явоиша, а в братаничовъ ихъ, в Мицка а у Андрушка Чижовичовъ (11 траўня 1501 году)[10]; homines… Iwanyecz Mostulycz (8 красавіка 1508 году)[11]; служобъ людеи велдомыхъ тамъ жо в Дирванскои волости… Мостел, а Петраш Кивиловичи (31 жніўня 1529 году і 28 ліпеня 1530 году)[12]; Miścil Narbutowicz (1561 год)[13]; Вавърынецъ Мисталевичъ… Павелъ Мисталевичъ (1567 год)[14]; Mistale… szl. Szymon s. Jakubow, dziedzicowie z Mistalow (14 траўня 1569 году)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Масталь — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1401 годзе[16]
Мастэль (Mastel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].
На 1904 год існавала вёска Масьцілава ў Бельскім павеце Смаленскай губэрні[18].
На 1910 год існаваў выселак Масьцілішкі ў Любавіцкай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[19].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads