Мільмонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мільмонт (Мэльмонт, Мільмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Міла (Milo) і Мунд або Монт (Mund, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[3][4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя *Mallamundus (Malla-mundus)[7], Malmund[8][9] (магчыма, пазьнейшае Malmont[10]).

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Мілімант (Milimont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[11].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[12] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].

У Прусіі бытавала імя Мунтыміл: Munthemil (1289 год)[14]; Muntemil (1299 год)[14], Muntmille (1334 год)[15], Montemyle (1392 год)[16].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре ясвонские на имя… Евнивил Милмонтовичъ (30 траўня 1496 году)[17]; Jakub Milmunt (1662 год)[18]; Milmont… Mikołaj Milmont… Samuel Milmont… Jana Milmonta… Stanisław Szymowicz Milmont[a] (1667 год)[19]; Zachariasz Milmont[20], Paweł Milmont[21], Pani Jagnieszka Kuszłeykówna Aleksandrowa Milmontowa[22] (1690 год); Marianna Melmont (1725 год)[23]; Dominik Milmont (16 красавіка 1764 году)[24]; Jerzy Milmont (9 лютага 1785 году)[25]; Marianna Milmontt (1794 год)[26].

Remove ads

Носьбіты

  • Еўнівіл Мільмонтавіч — ясвойнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1496 годзе
  • Бартламей Мільмант (Bartłomiej Milmont) — навучэнец Папскай сэмінарыі ў Вільні ў пачатку XVIII стагодзьдзя[27]

Мільмонты (Мільманты, Міліманты[28]) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[b].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама ўпамінаюцца Krzysztof Wojciechowicz Mimont… Symon Mimont na miejscu Mikołaja Mimonta
  2. Гісторык Гжэгаж Блашчык аб'ядноўвае Мільмонтаў і Мімонтаў з больш вядомымі Мінімонтамі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads