Сабакінцы

вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабакінцы
Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Забалацьце, Забалаць (неадназначнасьць), Заблоцьце (неадназначнасьць), Пакроўскае, Нарбутава (неадназначнасьць), Першамайск, Першамайская.

Хуткія факты

Сабакінцы (з 2011 году — Першамайск) — вёска ў Беларусі, каля ракі Пуціскі. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 443 чалавекі. Знаходзяцца за 54 км на поўнач ад Шчучыну, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Сабакінцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Назва

Тапонім Сабакінцы, відаць, утварыўся ад прозьвішча ўладальніка паселішча Міхаіла Сабакіна, уцекача з Маскоўскай дзяржавы[1]. Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога гэтая назва зьявілася ад разьмешчанай тут каралеўскай псарні (сабакінцы — псары)[2].

У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі мястэчка ў Пакроўскае, за польскім часам паселішчу вярнулі гістарычную назву. У 1939 годзе пастановай Рады Міністраў Польшчы мястэчка перайменавалі ў Нарбутава, у гонар правадыра паўстанцаў Лідзкай зямлі Людвіка Нарбута, які загінуў 5 траўня 1863 году ў ваколіцы Дубічаў, побач з Сабакінцамі[3]. 2 ліпеня 1939 году адбылася ўрачыстая замена назвы на будынку гміннага ўраду[4]. 16 ліпеня 1954 году савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сабакінцы (пад назвай Забалацьце[5] або Забалаць[3] або Заблоцьце[6]) датуецца 1540 годам, калі яны знаходзіліся ў трыманьні Сымона Мацкевіча. У 1550 годзе паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозьвішча якога і ўтварылася новая назва.

З даўніх часоў у Сабакінцах існавала царква, якая мела звон з славянскім надпісам (1506 год) і ня менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай[6]. У 1676 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку Магдэбурскае права, пацьверджанае ў 1755 годзе Аўгустам Сасам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. З мэтай маскалізацыі краю 13 верасьня 1899 году выракам Віленскага губэрнскага праўленьня перайменаваў мястэчка ў Пакроўскае[3].

На 1866 год у Сабакінцах было 8 будынкаў; уладаньне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. У 1886 годзе — валасная ўправа, царква, школа (у 1886—1887 гадох 41 вучань), крама, карчма. З 1901 году працавала аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў верасьні 1915 году Сабакінцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сабакінцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час разам з аднайменным фальваркам мястэчка налічвала 65 будынкаў. У 1931 годзе Сабакінцы атрымалі статус места, тут дзеялі касьцёл і царква, працавалі гмінная ўправа і пошта, кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 годзе Сабакінцы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 году савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую[8]. На 2000 год тут было 182 двары, на 1 студзеня 2001 году — 185. 21 чэрвеня 2011 году вёску перайменавалі ў Першамайск і надалі афіцыйны статус «аграгарадку»[9].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 116 чал., зь іх 81 каталік, 26 праваслаўных, 9 юдэяў[10]; 1882 год — 178 чал.; 1886 год — 106 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 163 чал.; 1921 год — 276 чал.; 1940 год — 490 чал. у вёсцы Сабакінцах, 59 чал. на хутары Сабакінцах; 2000 год — 456 чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 443 чал.[12]

Інфраструктура

У Сабакінцах працуюць сярэдняя школа і лякарня.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads