Халопенічы
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хало́пенічы — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Начы. Цэнтар сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1381 чалавек[1]. Знаходзяцца за 34 км на поўнач ад Крупак, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія Менск — Ворша); аўтамабільная дарога на Худаўцы.
Халопенічы — даўняе места[2] гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся кляштар дамініканаў у стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
На думку этнографа Адама Багдановіча, бацькі Максіма, тапонім Халопенічы мае скіфскае паходжаньне: ад хола ці гола — 'вада, возера' і пея — 'рака'. Згодна зь іншай вэрсіяй, у аснове назвы меркаваны балтыйскі гідронім Халапея з такім жа значэньнем (возера, утворанае рэчкай). Географ Вадзім Жучкевіч тлумачыў тапонім праз слова халоп[3].
Побач з сучаснай афіцыйнай назвай Хало́пенічы[4] таксама ўжываецца варыянт Халапе́нічы[5].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Халопенічы (Хлопавічы) як уладаньне Фёдара Даўгоўдавіча ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1451 годам, калі вялікі князь Казімер надаў канцлеру Міхалу Кезгайлу 10 даньнікаў і 11 цяглых сялянаў у шэрагу вёсак Лукомскай воласьці. У 1594 годзе маёнтак перайшоў да Мальхера Шэмета, у 1610 годзе — Войцеха Дарагастайскага. З 1620 году Халопенічы знаходзіліся ў валоданьні роду Нонгартаў і налічвалі 37 двароў.
У 1620—1644 гадох мястэчка было цэнтрам маёнтку, уладаньнем Мікалая Млечкі. Захаваўся ягоны дзёньнік, у якім зьмяшчаюцца інвэнтар за 1620 год, плян панскага дому, апісаньне кухоннага начыньня, скаціны, гаспадарчых прыладаў, сьпіс рэчаў, падараваных грэка-каталіцкай царкве, лекарскія і кулінарныя рэцэпты[6]. У 1638 годзе Мікалай Млечка збудаваў у Халопенічах касьцёл і заснаваў пры ім кляштар кармэлітаў. На 1669 год у мястэчку было 260 дымоў.
У 1670 годзе Халопенічы перайшлі да ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Цеханавецкага, у 1670-я гады — да роду Халецкіх. У 1703 годзе Марцыян Дамінік Халецкі заснаваў тут кляштар дамініканаў і драўляны касьцёл (згарэў у 1844)[2], у 1712 годзе — збудаваў новую царкву. З 1730-х гадоў Халопенічы знаходзіліся ў валоданьні роду Храптовічаў[6]. На 1748 год частка маёнтку (116 двароў) належала Антонію Халецкаму[7].

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), у выніку якога Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, Халопенічы атрымалі мескія правы і сталі сталіцай рэшты Аршанскага павету. Тут зьбіраліся павятовыя соймікі. У 1775 годзе Адукацыйная камісія адкрыла ў Халопенічах 3-клясную школу[2], само места налічвала 127 двароў. Паводле зьвестак на 1777 год тут было 78 двароў, штогод пачалі праводзіцца кірмашы. У 1783 годзе Яўхім Храптовіч надаў Халопенічам значныя эканамічныя правы, што спрыяла гаспадарчаму ўздыму і наплыву зьбеглых сялянаў зь іншым маёнткаў, у тым ліку з-за граніцы з Расейскай імпэрыяй. У 1784 годзе карныя расейскія войскі напалі на места дзеля захопу беглых[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Халопенічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. У вайну 1812 году маёнтак Храптовічаў разрабавалі і разбурылі. У 1828 годзе ў Халопенічах збудавалі Прачысьценскую царкву, у 1840 годзе — заснавалі вінакурны завод. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1839 годзе зачынілі касьцёл, ліквідавалі кляштар дамініканаў. Толькі ў 1844 годзе тутэйшыя каталікі дамагліся дазволу аднавіць касьцёл. На 1844 год у Халопенічах дзеялі 2 юдэйскія школы, сынагога, царква, працавалі заезны дом і цагельны завод.

У 1863 годзе з мэтай русіфікацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Халопенічах народную вучэльню (у 1892 годзе навучаліся 56 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак). Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў мястэчка перастала быць прыватнаўласніцкім.

На 1880 год у Халопенічах было 139 двароў, гаспадарскі драўляны двор, млын, касьцёл, царква, жыдоўская школа. У 1881 годзе адкрыўся валасны фэльчарскі пункт, запрацавала паравая машына, у 1898 годзе — паравы млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Халопенічах дзеялі касьцёл і царква, працавалі народная вучэльня, лякарня, пошта, бровар, ільнопрадзільня, 15 крамаў, адбываліся 2 рэгулярныя кірмашы. На 1900 год — 255 двароў. У 1913 годзе адкрылася земская лякарня. На 1917 год — 413 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Халопенічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[8].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Халопенічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Барысаўскі павет («падраён») Менскага раёну[9]. У 1924—1931 і 1935—1960 гадох Халопенічы былі цэнтрам раёну. На 1923 год у мястэчку налічвалася 413 двароў. У 1924 годзе адкрыліся 7-гадовая і жыдоўская школы, у 1928 годзе тут заснавалі арцель «Свая праца». у 1931 годзе — арцелі кравецкую «Новы шлях» і швацкую «Свабодная праца». Таксама працавалі паравы млын, электрастанцыя, дзіцячы сад. Дзеяў моладзевы клюб, пры ім — тэатар. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам пасялковага савету. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Халопенічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1950-я гады пачалі працаваць торфа- і хлебазавод.
30 сьнежня 2009 году Халопенічы сталі цэнтрам сельсавету.
- Мястэчка на старых здымках
- Вуліца Віленская. Касьцёл і кляштар дамініканаў, 1904 г.
- Вуліца Віленская. Кляштар дамініканаў, да 1918 г.
- Вуліца Замкавая. Прачысьценская царква, каля 1900 г.
- Рынак. Местачкоўцы і царква, 1918 г.
- Сядзіба, жнівень 1903 г.
- Маёнтак, травень 1904 г.
- Сядзіба, 14.06.1904 г.
- Сядзіба, верасень 1905 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1844 год — 702 чал., у тым ліку шляхты 5, мяшчанаў 6, сялянаў 586, жыдоў 105; 1880 год — 539 чал.[10] або 1014 чал.[11]; 1897 год — 2254 чал.; 1900 год — 2196 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 1923 чал.; 1923 год — 1923 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1,6 тыс. чал.[12]; 2005 год — 1,7 тыс.; 2006 год — 1,6 тыс.; 2009 год — 1495[13] чал. (перапіс); 2010 год — 1626 чал.[7]; 2015 год — 1393 чал.[14]; 2016 год — 1385 чал.[15]; 2017 год — 1398 чал.[16]; 2018 год — 1381 чал.[1]
Інфраструктура
У Халопенічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы дом, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Карла Маркса вуліца | Віленская вуліца (пачатак) Гара Галькевіцкая вуліца (працяг) |
Кашавога вуліца | Гаравая вуліца |
Ленінская вуліца | Падбярэская вуліца (пачатак) Узнацкая вуліца (працяг) |
Новасавецкая вуліца | Барысаўская вуліца |
Першамайская вуліца | Чарэйская вуліца |
Пралетарская вуліца | Кавалёўская вуліца |
Рэвалюцыйная вуліца | Замкавая вуліца |
? | Рынак пляц |
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
У мястэчку стаіць помнік Адаму Багдановічу[17].
- Кляштар дамініканаў (1798)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1863)
Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1640)
- Кляштар марыявітак
- Сынагога
Галерэя
- Краявіды Халопенічаў
- Касьцёл дамініканаў
- Старая і новая цэрквы
- Помнік у гонар скасаваньня прыгону
- Юдэйскія могілкі
Асобы
- Адам Багдановіч (1862—1940) — краязнавец, мовазнавец і фальклярыст; бацька Максіма Багдановіча
- Лукаш Семянюк (1880—1921) — беларускі вайсковец, удзельнік беларускага незалежніцкга руху.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads