Эндрык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

'Эндрык, Андрых' (Ендрых), Андрык (Яндрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Андрык, пазьней Андрых, Энтрых або Эндрыхс (Andricus, Andrich, Entrich, Endrichs[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова анд- (ант-, энд-) (імёны ліцьвінаў Эндзель, Янтаўт, Антавіт; германскія імёны Endil, Antolt, Antvit) паходзіць ад гоцкага *andja 'востры канец, пік'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Andrzych (Andricus)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Ондрика (1340—1360-я гады)[7], Ондрике (1380—1400-я гады)[7]; Воит Юри Енъдриковичи (1528 год)[8]; от земенина Полоцького Александра Ондрыховича (1552 год)[9]; Andryk Gaczowicz[10], Andrik Bortkiewicź[11] (12 кастрычніка 1561 году); Родъ Андриховичовъ (1567 год)[12]; з роду Андрыховичовъ з Ворлова (15 верасьня 1568 году)[13]; Marianna Jandryk (1784 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

Андрыковічы (Andrykowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[17].

Андрыка (Andryka) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].

Ендрых (Jendrych) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Эндрыкі, на гістарычнай Ваўкавышчыне — Ендрыхаўцы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads