Ятвіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ятвіл (Ядвіл, Ядвіла, Едзівіл, Гадвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Атавіл, Адавіла або Адувіла (Attavill[1], Adovila[2], Aduvila[3]) і Вілят або Віляд (Wiliatus[4], Williad) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[6], германскага hathu 'бой'[7], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільгерд, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Vilgard, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[8]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Edoildis (Ed-oildis)[9], Hadowildis[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Едивила (умова 1219 году); Edwił Otewicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[11]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Пикеля Ятвиловича (26 студзеня 1516 году)[12]; людеи… Петра Етъвиловича (20 студзеня 1523 году)[13]; Wilem Jadwił (20 кастрычніка 1655 году)[14]; Hodwił (1670 год)[15]; Jakub Jadwiło (9 лютага 1785 году)[16].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads