беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лакаматыў» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2008 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
З 2010 года клуб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Пасля сезона 2012 (які прынёс чыгуначнікам 4 месца) «Гомельчыгунтранс» меў магчымасць апынуцца ў Першай лізе, але вырашыў не пераходзіць на прафесійны ўзровень і застацца ў якасці аматарскага ў Другой лізе.
Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі сезона 2013. У выніку яны хутка адарваліся ад канкурэнтаў і за 7 тураў да фінішу гарантавалі выхад у Першую лігу. Клуб заняў першае месца, а нападнік «Гомельчыгунтранса» Ілья Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру (23 галы).
Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца — пераходзіць на больш высокі ўзровень ці заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы некаторыя ільготы ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 года канчаткова пацвердзіў свой удзел у Першай лізе[2].
Пасля ўдалага пачатку сезона 2014 каманда стала атрымліваць паражэнні, і ў канцы першага круга апынулася недалёка ад зоны вылету. Другі круг атрымаўся значна лепш, і ў выніку каманда атрымала 11 месца. У сезоне 2015 «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8-м месцы.
Перад сезонам 2016 лідары каманды — Яўген Барсукоў і Дзмітрый Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават нягледзячы на страту лідараў, «Гомельчыгунтранс» паспяхова пачаў сезон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. Улетку некалькі ігракоў каманды перайшлі ў клубы Вышэйшай лігі, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць мінскага «Промня». З-за шэрагу няўдач у канцы сезона «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацвёртае месца, аднак ужо па заканчэнні сезона, у сувязі з ануляваннем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэння тэхнічных паражэнняў, «Гомельчыгунтранс» павысіўся да трэцяга месца.
У снежні 2016 года стала вядома, што з наступнага сезона каманда пачне выступаць пад назвай «Лакаматыў»[3]. У сезоне 2017 «Лакаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідараў турніру, аднак у выніку заняў чацвёртае месца.
У сезоне 2018, нягледзячы на неблагі старт, «Лакаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які кіраваў камандай на працягу чатырох гадоў, новым трэнерам стаў яго памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад яго кіраўніцтвам «Лакаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда паднялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сезон скончыла на шостым месцы.
У сезоне 2019 каманду ўзначаліў новы трэнер Аляксей Шубянок. «Лакаматыў» з самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з брэсцкім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасля апошняга тура па асабістым сустрэчам і стала чацвёртай. У пачатку 2020 года Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі са сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноў узначаліў каманду. Каманда добра пачала сезон 2020, ідучы сярод лідараў, аднак у другой палове сезона выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым ігрок чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У пачатку сезона 2021 каманда страціла лідараў, якіх запрасілі іншыя клубы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдараў, «Лакаматыў» тым не менш не здолеў скласці істотнай канкурэнцыі лідарам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідары па забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лакаматыў» жа скончыў сезон на шостым месцы з 12.
Чыгуначнікі добра пачалі сезон 2022, але пазней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі пад канец чэмпіянату «Лакаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але фінішаваў шостым. У сезоне 2023 «Лакаматыў» хутка апынуўся ў лідарах табліцы, доўгі час знаходзіўся на другім радку і навязваў канкурэнцыю дзяржынскаму «Арсеналу» за першы радок. У жніўні 2023 года галоўны трэнер чыгуначнікаў Андрэй Гараўцоў узначаліў «Гомель», яго ў якасці выканаўцы абавязкаў замяніў памочнік Андрэй Марозаў. У верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што «Лакаматыў» не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу[4]. Пасля гэтага вынікі каманды сталі пагаршацца, яна прапусціла наперад магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», скончыла турнір на чацвёртым месцы з 17.
Станам на жнівень 2024 года[5].
|
|
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2010 | Другая (Д3) | 7 | 34 | 16 | 4 | 14 | 63–58 | 52 | 1/16 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 6 | 30 | 14 | 9 | 7 | 49–28 | 51 | 1/16 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 4 | 36 | 20 | 9 | 7 | 64–27 | 69 | 1/16 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 1 | 24 | 20 | 3 | 1 | 60–17 | 63 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2014 | Першая (Д2) | 12 | 30 | 9 | 9 | 12 | 33–38 | 36 | 1/8 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 12 | 8 | 10 | 45–39 | 44 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 3 | 26 | 12 | 8 | 6 | 33–24 | 44 | Чвэрцьфінал | |
2017 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 49–36 | 57 | 1/16 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 6 | 28 | 10 | 10 | 8 | 44–29 | 40 | Чвэрцьфінал | |
2019 | Першая (Д2) | 4 | 28 | 17 | 5 | 6 | 60–24 | 56 | 1/8 фіналу | |
2020 | Першая (Д2) | 5 | 26 | 13 | 7 | 6 | 56–38 | 45 | 1/16 фіналу | |
2021 | Першая (Д2) | 6 | 33 | 15 | 9 | 9 | 56–39 | 54 | 1/8 фіналу | |
2022 | Першая (Д2) | 6 | 24 | 10 | 9 | 5 | 39–24 | 39 | 1/16 фіналу | |
2023 | Першая (Д2) | 4 | 32 | 19 | 5 | 8 | 55–40 | 62 | 1/16 фіналу | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.