Алег Грушэцкі
беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Леанідавіч Грушэцкі (нар. 8 мая 1974, Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў. Адзін з заснавальнікаў «Аб’яднання беларускіх скаўтаў»[1][2][3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 мая 1974 года ў Мінску. Навучаўся ў СШ № 20 г. Мінска (сёння — гімназія № 8). У юнацтве і маладосці займаўся рознымі відамі спорту, у прыватнасці, в'етнамскім баявым мастацтвам Нят-Нам[3]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе са старэйшага завадатара ў СШ № 140 г. Мінска.
У 1996 годзе прайшоў навучанне ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі па навучальным плане «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-прадпрымальнік», які скончыў на выдатна[4]. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» менеджарам аддзела маркетынгу[3].
Бацька траіх дзяцей[5][6]. Дачка выхоўвалася ў беларускамоўным садку[7].
Remove ads
Грамадская дзейнасць

З 1987 года — удзельнік таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У 1989 годзе вылучаўся на Сойме Талакі ў сябры Рады[3][8].
Напачатку 1989 года стаў маладзёжным кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюза» («БВС»)[3].
У жніўні 1989 года сабраў першы скаўцкі звяз (атрад), у склад якога ўвайшлі ў асноўным вучні школы № 20, а таксама сябры «БВС»[3]. Створаны ім атрад, які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат, стаў першай спробай адраджэння беларускага скаўтынгу[8].
У жніўні 1990 года прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд» — урачыста ўздымаў сцяг на цырымоніі адкрыцця[9].
Напачатку 1991 года надрукаваў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газету «Скаўт Беларусі»[10].
Алег Грушэцкі быў першым (і на той час адзіным) скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на XVII Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 года ў Паўднёвай Карэі[2][11].
У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага Сойма «Аб’яднання беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 года, падчас Устаноўчага Сойму, Алег Грушэцкі абраны сябрам Рады «АБС». 14 жніўня 1992 года ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеннем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 года на сходзе па ўтварэнні Мінскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады мінскай харугвы[12].
У ліпені 1993 года адкрываў першы Джамбары «АБС» — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча[8].
Remove ads
Творчасць

У юнацтве навучаўся маляванню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі[13].
У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фестывалі бардаўскай песні»[14]. Выканаў некалькі песень у музычным жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса, пасля чаго атрымаў добрыя водгукі музычных крытыкаў[15] і быў запрошаны запісаць свае песні на «Белрадыё». Яго песні, як вершы, упершыню былі надрукаваныя ў часопісе «Першацвет» (№ 3, 1994)[16].
Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[17]. Таксама ён удала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[18].
Алег Грушэцкі піша казкі, фэнтэзі і вершы на беларускай мове[2][19].
На думку Алега Грушэцкага, беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасці і загадкавасці, пэўнай містычнасці і міфалагічнасці[20]. Літаратуру ён лічыць «неад’емнай часткай культуры, тым, на чым адбываецца фарміраванне свядомасці нацыі, яе выхаванне, будуецца менталітэт. А таксама фарміруецца культурны і інтэлектуальны ўзровень тых, хто падрастае»[3].

Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама з літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў беларускіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Культура», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), у часопісах «Маладосць»[21], «Буся», «Бярозка», «Вясёлка», «Першацвет», «Роднае слова». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт. С»[22][23].
У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымаў удзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[24][25].
Казка «Жаўнер і вужалка» увайшла ў лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019» ў намінацыі «Проза казачная, фантазійная»[26]. Кніга «Краіна Вымярэнія» ў 2019 годзе ўвайшла ў ТОП-10 найлепшых кніг для дзяцей на беларускай мове (па версіі доктара філалагічных навук літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай)[27], а ў 2020 годзе — у ТОП-12 беларускіх дзіцячых выданняў (па версіі газеты «Звязда» і літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай)[28].
Remove ads
Узнагароды
- 2 месца на конкурсе Таварыства беларускай мовы на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі» — за артыкул «Беларускае фэнтэзі» (2015)[29][30];
- дыплом І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (2016)[31];
- 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газеты «Літаратура і мастацтва» (2017) [32].
Remove ads
Крытыка і ацэнка творчасці
Паэзія

Лігвіст і выкладчык кафедры англійскай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Вікторыя Старакожава адзначае, што лірычная паэзія Грушэцкага падобна на рамантычнае прызнанне ў лісце каханай, напоўненае шчырымі і чыстымі словамі любові, дзе паэт па-майстэрску падбірае словы для свайго пранікнёнага прызнання. Так, у вершы Алега Грушэцкага «Чыстае каханне» канцэпт «каханне» выступае як энэргія, якая рухае жыццём і натхняе на напісанне вершаў. Яго творы лінгвіст параўноўвае з творчасцю амерыканскага паэта Джэка Гілберта[33].
Станоўчыя водгукі атрымала і выступленне Алега Грушэцкага, як барда. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газеце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысвечаным «III Беларускаму фестывалю бардаўскай песні» так пісаў пра яго:
| Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні…[15] |
Літаратуразнаўца і навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Таццяна Барысюк заўважае, што Грушэцкі ўдала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[18]. А створаную Грушэцкім нізку купальскіх вершаў у такіх разнастайных паэтычных жанрах, як газель, рубаі, хоку і танка, літаратуразнаўца Таццяна Барысюк акрэсліла, як «унікальны феномен, бо ў названых тэкстах ён аб'ядноўвае ўсходнія формы з беларускім нацыянальным зместам, а менавіта з купальскімі народнымі традыцыямі»[34]. Таксама літаратурны крытык Таццяна Барысюк адзначае, што: «Спецыфіка сучасных беларускіх рубаі заключаецца ў тым, што ў іх адбіваюцца родная этнанацыянальная ментальнасць і айчынныя рэаліі (прырода і культура). З прааналізаваных твораў апошняе найбольш яскрава выявілася ў рубаі А. Грушэцкага, у творы “Мне прыязджаць заўжды дадому...”»[35].
Проза
Літаратурны крытык Кася Іофе з Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта (Польшча) лічыць пісьменніка Алега Грушэцкага адным з найлепшых беларускіх дзіцячых фантастаў[36].

Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча літаратурны крытык газеты «Літаратура і мастацтва» Яна Будовіч кажа, што ў казках Алега Грушэцкага можна знайсці алюзіі і на дарослыя праблемы, а ў казцы «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» можна пабачыць алюзію, адсыл на «Дзікае паляванне караля Стаха». Пры гэтым дабро ў яго казцы перамагае зло, якія б хітра-мудрагелістыя спосабы падману яно б не вынаходзіла. Юным героям кнігі ўласцівыя еднасць, дабрыня, ахвярнасць, велікадушнасць і арыентаванасць у бок святла. Усё гэта спрыяе здзяйсненню самых смелых дзіцячых памкненняў[37].
Звяртае ўвагу на кнігу Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» і літаратуразнаўца Таццяна Барысюк, якая ў маі 2021 года ў Нацыянальнай акадэміі навук на II Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі прадставіла даклад «Ідэйна-вобразныя пошукі ў кнізе казак Алега Грушэцкага „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства“». Таццяна Барысюк адзначае, што дадзены твор з’яўляецца высокамастацкім, сімволіка-алегарычным, і базуецца на беларускім фальклоры. На яе думку кніга мае выхаваўчы эфект, яна вучыць дзяцей быць смелымі[38]. У кнізе выказваецца ідэя неабходнасці шанаваць свой род і ганарыцца сваімі продкамі, ідэя перамогі дабра над ліхам, праўды над тыраніяй[39]. Дадзеная казка спалучае ў сабе рысы чарадзейнай і сацыяльна-бытавой, ёсць у ёй і элементы авантурна-прыгодніцкай прозы[40]. Твор з’яўляецца сучаснай матыватарскай ідэяй аб смеласці, якая вызваляе і выратоўвае, а сама казка Алега Грушэцкага дынамічная, дыялогі персанажаў поўныя патрыятычнага і гераічнага пафасу[38]. Літаратуразнаўца і крытык Таццяна Барысюк таксама лічыць, што твор мае высокія шанцы на паспяховую інсцэніроўку ў тэатры або экранізацыю ў кіно[38].
Remove ads
Фільмаграфія
Бібліяграфія
- Грушэцкі А. Краіна Вымярэнія. — Мн.: Кнігазбор, 2019. — 26 с. — ISBN 978-985-7227-01-3.
- Грушэцкі А. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2021. — 224 с. — ISBN 978-985-581-420-8.
- Грушэцкі А. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2022. — 276 с. — ISBN 978-985-581-506-9.
- Грушэцкі А. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2023. — 272 с. — ISBN 978-985-581-632-5.
У зборніках
- Грушэцкі А. Жаўнер і вужалка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — С. 52—70. — 214 с. — (Беларуская аўтарская казка).
- Грушэцкі А. Дзяцей ён выхоўваў у любові да кніг. Пра педагога Янку Маўра // Янка Маўр. Наш вечны рабінзон: штрыхі да партрэта / уклад. М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2018. — С. 85—88. — 127 с. — (ЖЗЛБ).
- Грушэцкі А. Шыншыла (верш-скарагаворка) // Літаратурнае чытанне. 4 клас. Чытаем разам з буслікам / уклад. Т. А. Калінічэнка. — Мн.: Сэр-Віт, 2020. — С. 4. — 72 с. — (Школьная праграма).
- Грушэцкі А. Як Ясь братоў ленавацца адвучыў // Бульбінка: творы пра любімую беларусамі бульбу / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2021. — С. 86—88. — 94 с. — (Нашы сімвалы).
Творы
Артыкулы
Артыкулы на беларускай мове
Артыкулы на польскай мове
Артыкулы на рускай мове
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


