Арсенальная (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арсенальная (укр.: Арсенальна, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі. Была адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Самая глыбокая станцыя метрапалітэна ў свеце (глыбіня залажэння 105,5 м). Назву станцыя атрымала ад размешчанага побач буйнога завода «Арсенал». Пасажырапаток — 26,1 тыс. чал./суткі.
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння», ахоўны нумар 187.
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя глыбокага залажэння, «англійскага тыпу» — з кароткай сярэдняй залай. Сярэдняя зала злучана з кожнай платформай двума праходамі-парталамі. Маецца дадатковы асобны праход паміж дзвюма платформамі.
Падземны вестыбюль злучаны з паверхняй трохстужачным двухмаршавым эскалатарам з прамежкавым падземным вестыбюлем. Наземны вестыбюль уяўляе сабой прамавугольны будынак, увянчаны купалам. У ніжнім эскалатарным маршы ўстаноўлены 3 эскалатары тыпу ЭМ-5.5 з вышынёй пад’ёму 55,8 м, а ў верхнім маршы — 3 эскалатары тыпу ЭМ-5.5 з вышынёй пад’ёму 46,6 м.
Станцыя мае адзін выхад на Арсенальную плошчу і прылеглыя да яе вуліцы Івана Мазепы, Маскоўскую і Міхаіла Грушэўскага.
Remove ads
Абсталяванне
Абліцоўванне пілонаў і сцен выканана белым і ружовым мармурам, таксама выкарыстоўваецца алюмініевае ліццё, анадаванае пад бронзу. Маюцца характэрныя для падземных станцый першай чаргі мармуровыя лаўкі і краты шляхавых сцен. Тарэц сярэдняй залы быў упрыгожаны барэльефам, прысвечаным студзеньскаму паўстанню 1918 года рабочых завода «Арсенал»; гэты барэльеф быў дэмантаваны ў канцы 1990-х гадоў і не захаваўся.
Remove ads
Рэжым працы
Адкрыццё — 05:38, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 06:01
- ст. «Акадэмгарадок» — 05:48
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:30
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:18
Фотаздымкі
- Цэнтральная зала
- Пасадачная платформа
- Праход паміж платформамі
- Дэкаратыўная рашотка
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Дзверцы на шляхавай сцяне
- Від на эскалатарны нахіл
- Ніжні эскалатарны нахіл
- Панарама прамежкавага вестыбюля эскалатарнага нахілу
- Верхні эскалатарны нахіл
- Наземны вестыбюль
Цікавыя факты
- «Арсенальная» — адзіная зараз існуючая станцыя «англійскага тыпу» ў метрапалітэнах былога СССР. Раней цэнтральнай залы не мелі станцыі «Лубянка», «Чыстыя пруды» і «Павялецкая» Замаскварэцкай лініі ў Маскве, але яны былі пасля рэканструяваны.
- Пры глыбіні 105,5 метраў «Арсенальная» з’яўляецца самай глыбокай станцыяй метро на тэрыторыі былога СССР і нават ва ўсім свеце. Пры гэтым наступная за ёй станцыя, «Днепр», з’яўляецца надземнай.
Remove ads
Спасылкі
- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 22 мая 2017. (руск.)
- Станцыя «Арсенальная» на сайце «Свет метро» (руск.)
- Арсенальна (станція метро) на ВЕК Архівавана 9 кастрычніка 2007. (укр.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads